• 03.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Рыгор Шырма – чараўнік-валадар роднай песні

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Рыгор Шырма – чараўнік-валадар роднай песні”,  прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння нашага знакамітага земляка. На мерапрыемстве прысутным распавялі пра жыццё і творчасць Рыгора Раманавіча, гучалі песні ў выкананні народнага фальклорнага гурта “Бабіна лета”. Вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў сваім выкананнем музычных твораў падарылі прысутным прыемныя хвіліны. Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў. На вечары прагучала песня “Сэрца дзядзькі Рыгора” у выкананні настаўнікаў Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў Нікітчык Наталлі і Аляксандра Пракопчыка. Верш “Сэрца дзядзькі Рыгора” быў напісаны беларускім паэтам Нілам Гілевічам, а вось музыку да яго тэксту напісаў зямляк Рыгора Шырмы – Аляксандр Янушкевіч. У завяршэнні літаратурна-музычнай кампазіцыі наш госць Аляксандр Янушкевіч пазнаёміў прысутных з  гісторыяй напісання гэтай песні.

Антончык А.М. (заг. Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: