1 чэрвеня дзіцячая бібліятэка імя А.Лось прыняла ўдзел у раённым свяце дзіцячай творчасці «Лестница успеха». Яно праходзіла на адкрытай пляцоўцы ля Гарадскога палаца культуры.
Гасцям свята прапанавалі наведаць імправізаваную беларускую хату з яе традыцыйнымі побытавымі прадметамі і выставай дзіцячых кніг для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
Юныя чытачы прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Пачытай, пазабаўляйся” (казачная віктарына, загадкі, скорагаворкі, прыказкі). Асаблівую актыўнасць выклікала бяспройгрышная латарэя.
Дзімітруковіч В.Ф. (заг. РДБ імя А.Лось)