• 27.09.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Слава кніжцы беларускай

У раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось сабраліся ўдзельнікі клуба “ЧаСиКи”, каб даведацца пра кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Размова ішла пра кнігі М.Пазнякова “У родным краі”, У.Ліпскага “Я тут жыву”, К.Хадасевіч-Лісавой “Прыгоды лісачкі Красуні”, Аляксея Якімовіча “Як Заяц і Воўк сябравалі ды навукі вывучалі”, А.Жука “Лаві зайца” і іншых пісьменнікаў. Дзеці пачыталі казку, разгадвалі загадкі, даведаліся, што такое метаграмы і анаграмы, успомнілі прыкметы надвор’я, правялі эксперымент паводле кнігі Анатоля Матвіенка і Алены Стэльмах “Як сябры будавалі човен”.

Дзімітруковіч В.Ф. (заг. РДБ)

Поделиться новостью: