Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Янка Купала — выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру.
У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Столькі песень і слоў…», прысвечаная тэме кахання ў творчасці Янкі Купалы. Тэма кахання — адна з цэнтральных у яго творчасці. На мерапрыемстве гучалі вершы, прысвечаныя музам беларускага паэта, песні, напісаныя на творы Янкі Купалы. Таксама прысутным расказалі пра Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, які з’яўляецца першым мультымедыйным музеем у нашай краіне.
І.А. Кетрык (бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынга)