У Шчарчоўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка». Прысутныя паслухалі пра жыццё народнага майстра, пра яго малую радзіму — веску Стойлы. У заключэнне мерапрыемства паглядзелі дакументальны фільм «Драўляны люд», прысвечаны нашаму знакамітаму земляку.
А.М. Кот (бібліятэкар Шчарчоўскай СБ)