У Роўбіцкай сельскай бібліятэцы для вучняў сярэдніх класаў быў праведзены ўрок краязнаўства
«Сялянскі філосаф і мастак: Мікола Тарасюк», прысвечаны 90-годдзю з дня яго нараджэння.
Дзеці пазнаёміліся са знакамітым пружанскім разьбяром, Народным майстрам Беларусі
Міколам Тарасюком. Даведаліся аб яго жыцці. Дзякуючы «Сялянскай энцыклапедыі»
Вольгі Лабачэўскай, пазнаёміліся з драўляным людам М.Тарасюка, цэлымі кампазіцыямі
з дрэва, лазы і саломы, якія адлюстроўваюць сялянскае жыццё.
Т.У. Грэчышка (бібліятэкар Роўбіцкая СБ)