“Вясёлка” стала жаданым выданнем для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту. Сустрэча ўдзельнікаў сямейнага клуба “ЧаСиКи” з любімым часопісам прынесла шмат хвілін радасці. Дзеці чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі і гулялі ў гульні. Госці раённай дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось з задавальненнем выконвалі заданні Васі Вясёлкіна і Дзеда Усяведа.
Чулец Г. А (бібліятэкар РДБ імя Алены Лось)