Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Хто жыве ў Беларусі

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Хто жыве ў Беларусі».

Год народнага адзінства — гэта год згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.

Вядучыя распавялі пра гісторыю беларускага народа, пра яго культуру і традыцыі. Яшчэ прысутныя даведаліся пра народы, якія жывуць на тэрыторыі нашай краіны.

Мерапрыемства было дапоўнена прыгожымі беларускімі вершамі і песнямі пра Беларусь.

Поделиться новостью: