• 04.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Ціхан Баран, маленькі Іван Сусанін

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзеці праяўлялі не меншую адвагу, чым дарослыя. Адным з такіх піянераў-герояў быў і беларускі школьнік Ціхан Баран. Аб подзвігу 12-гадовага піянера даведаліся выпадкова, калі знайшлі дзённік  нямецкага салдата. Узрушаны подзвігам хлопчыка, ён напісаў: «Мы ніколі не пераможам рускіх, таму што дзеці ў іх змагаюцца, як героі».

Да 90-годдзя з дня нараджэння Ціхана Барана ў Мураўскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў школы быў праведзены ўрок мужнасці «Ціхан Баран, маленькі Іван Сусанін». Юныя піянеры распавялі пра няпростае жыццё вясковага хлопца, чыталі прысвечаныя яму вершы. Даведаліся про яго гераічны ўчынак, за які пасля ён і атрымаў мянушку «беларускі Сусанін». Цаной свайго жыцця хлопчык здзейсніў подзвіг у імя мірнай будучыні. Мы памятаем, шануем, ганарымся.

Трэба памятаць аб сваіх героях, незалежна ад памятных дат і юбілеяў. Толькі так, перадаючы памяць з вуснаў у вусны, мы зможам выстаяць і даць адпор тым, хто замахваецца на нашу гісторыю.

А.Я. Усік (бібліятэкар Мураўскай СБ)   

Поделиться новостью: