Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Штрыхі аднаго лёсу

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Штрыхі аднаго лёсу”, прысвечаная беларускаму паэту Генадзю Бураўкіну. Уся яго дзейнасць, творчая і грамадская, была прасякнута любоўю да зямлі, людзей, радзімы. Многія пяшчотныя і сардэчныя радкі яго вершаў пакладзены на музыку вядомымі кампазітарамі: “У прысадах цяністых”, “Завіруха”, “Конь незацугляны”, “Жар-птушка” і вядомая ўсім з дзяцінства – “Калыханка”.

Поделиться новостью: