Ліноўская сельская бібліятэка сумесна з сельскім Домам культуры зладзілі літаратурна-музычную кампазіцыю “Яны прайшлі дарогамі вайны”.
На мерапрыемстве прагучалі вершы пра Беларусь, песні пра вайну. Дапаўнялася мерапрыемства відэасюжэтамі пра абарону Брэсцкай крэпасці, пра спаленыя ў гады вайны беларускія вёскі, пра землякоў, якія загінулі ў тыя страшныя гады і пра тых, хто вярнуўся з перамогай.
Антончык А.І. (заг. Ліноўскай СБ)