Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Іх лёс закранула вайна

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Іх лёс закранула вайна», прысвечаная дзеячам беларускага мастацтва на Вялікай Айчыннай вайне.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім, і яго самаахвярна адольвалі разам з народам беларускія літаратары і кампазітары, артысты і жывапісцы, скульптары і графікі. Яны апраналі вайсковыя шынялі і ішлі на фронт, многія змагаліся ў партызанах і антыфашысцкім падполлі, іншым давялося выжываць ва ўмовах акупацыі, асобныя былі змушаны прайсці праз пакуты ў гета. У кожнага з іх свой вайсковы лёс, свае цяжкія страты.

 

Поделиться новостью: