• Сб. Апр 20th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

“Мая Пружанская зямліца…”

Мая пружанская зямліца!

Твае палі і сінь нябёс

Мне будуць бачыцца і сніцца,

Куды б мяне не кінуў лёс.

Гэты верш нашага паэта-земляка Міколы Засіма, які ён напісаў у перадапошнія гады свайго жыцця. Паэт, як быццам, спяшаўся выказаць свае пачуцці да роднай зямлі, на якой шмат пагараваў і якой вельмі ганарыўся. Няўмольны лёс адмераў таленавітаму творцу няпоўных 49 гадоў, але яны былі надзвычай насычаныя падзеямі.

Мікола Засім — адзіны паэт у Беларусі, які адлюстраваў партызанскую эпапею ад яе пачатку да канца, стварыў паэтычны летапіс барацьбы ў заходніх абласцях Беларусі.

У гэтым годзе 19 лістапада адзначаецца 115 год з дня нараджэння Міколы Засіма. З нагоды гэтай даты ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма быў праведзены паэтычны non-stop “Мая Пружанская зямліца…” для навучэнцаў Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Разам са студэнтамі вядучыя ўспомнілі старонкі яго біяграфіі і паспрабавалі зразумець чаму і сёння жывуць яго вершы.

Напэўна таму, што можна бясконца чытаць і перачытваць простыя радкі, якія напісаў Мікола Засім ад шчырага сэрца, і яны заўжды па-новаму будуць адкрываць нам гісторыю нашага краю, жыццё і барацьбу народа, яго мірную стваральную працу.

Аляксеева В.В.

Поделиться новостью: