• Ср. Апр 24th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

ПАМЯЦЬ АБ «НОВЫМ ПАРАДКУ» ВЫКАЛАТА НА РУЦЭ…

Няўжо, каб стаць антыфашыстам, трэба прайсці праз гестапа і лагеры смерці?
ПАМЯЦЬ АБ «НОВЫМ ПАРАДКУ» ВЫКАЛАТА НА РУЦЭ…
БЫЛА ПЕРАБУДОВА. I была вялікая чарга па каўбасу. Усе стаялі ў ей маўклівыя і злыя. А сівы ветэран Вялікай Айчыянай вайны з ордэнскамі планкамі на грудзях намкнуўся было, як і належыць яму па статусу, прайсці да прылаўка без чаргі і з гэтай нагоды нават паказаў усім сваё ветэранскае пасведчанне: маўляў, мне дазволена. Натоўп адказаў яму маўклівай згодай. Толькі адзін малады хлапец раптам азлоблена запярэчыў: “Ён яшчэ без чаргі прэцца! Каб не такія “вызваліцелі”, мы цяпер, можа, не лапцюжнай Беларуссю, а Германіяй былі б, і не стаялі б у гэтай чарзе…” Чалавек ад нечаканасці спыніўся, а потым, угнуўшы галаву ў плечы, моўчкі павярнуў да выхаду.
Тады ніхто не знайшоў слоў, каб “асадзіць” гэтага, надта разумнага, з чаргі.
МІНАЎ ЧАС, I вось цяпер новая сустрэча, востра напомніўшая пра тую, мінулую,— у вёсцы Грынявічы Сухопальскага сельсавета. Міхаіл Рыгоравіч Пекун паведаў мне пра тое, якое жыццё нас, беларусаў, чакала б у выпадку перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне фашыстаў. У сакавіку 1942 года яму таксама, як, напэўна і таму «герою» з чаргі, было ўсяго 16.
ГЭТЫ ГОД з самага пачатку адзначаўся «сюрпрызамі». На каляды, калі ад марозу трашчалі платы ў вёсцы, Міша Пекун і яго сябрукі браты Коля і Міша Лісіцкія, збіраючы ў лесе сухое ламачча, нечакана натрапілі на «склад не склад, а, можа, проста якую часовую «схованку» нямецкіх снарадаў”. Снарады, крыху прысыпаныя снегам, роўненька ляжалі прама на зямлі, і, галоўнае, побач не было ніякай варты. Хлопцаў апанавала спакуса: можна было вызначыцца перад партызанамі!
У той жа вечар, запрогшы ў сані, напакаваныя сенам, каня, сябрукі вярнуліся да того «рассакрэчанага» імі склада. Як і намерваліся, спрытна ўклалі пад сена з дзесятак снарадаў і без прыгод дабраліся да належнага месца.
У сакавіку партызанскі сувязны знайшоў іх сам: маўляў, як наконт яшчэ такога ж «падарунка»? Хлопцы зноў з’ездзілі да таго склада. I зноў — паспяхова.
Трэцяя «ходка» не атрымалася. Відаць, немцы заўважылі «недастачу» і паставілі варту.
Іх проста білі па дарозе. Акрываўлецых, ледзь прытомных даставілі ў рукі Белавежскага гестапа, аб «майстэрстве» якога ведала ўсё наваколле. Іх нават вешалі, каб потым своечасова перарэзаўшы вяроўку, зноў і зноў дапытвацца: «Wo ist partisanen?’»
Міхаіл Рыгоравіч да цяперашняга часу не можа зразумець, як пры ўсім гэтым ён застаўся ў жывых.
А ПОТЫМ была турма ў Беластоку, у якую яго адправілі ўжо аднаго. А калі з Беластока юнака везлі ў Асвенцым, ужо была глыбокая восень. Такіх, як ён, арыштантаў у вагон набілі так многа, што можна было толькі стаяць, цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго. Яны стаялі побач — беларус Міша Пекун і палякі Тадэк Чарнецкі, Вацэк Высоцкі і Юзек Міклашэвіч — амаль аднагодкі. I ўсе чацвёра цудам засталіся ў жывых. Цудам, бо калі таварняк спыніўся, і дзверы нарэшце адчыніліся, напэўна, большая палова змораных пасажыраў рухнулі на зямлю.
«Rechts!», «Lings!” — вось першыя словы, якія Міхаіл Рыгоравіч пачуў у Асвенцыме. Пачалося сартаванне «жывога людскога матэрыялу». Для юнака, па сутнасці яшчэ дзіцяці, яна доўжылася ўвесь час — больш чым два гады. «Lings!” — гэта значыць, «Налева” — у газавую лазню ці прама ў крэматорый. Дзяцей да пяці гадоў увогуле не лічылі — якая ад іх карысць. «Lings!” Мужчын пакідалі толькі ўзростам да 45 гадоў. Старых таксама — у крэматорый.
Хіба такой чаргі хацелася таму юнаку з магазіна?
НА РУЦЭ Міхаіла Пекуна «набілі” першы нумёр: 30863. Першы, таму што потым быў яшчэ Маутхаузен і новы нумар — 58456.
У Асвенцыме яму «пашанцавала»: трапіў у спецыяльную каманду «Канада”, якая займалася сартаваннем вопраткі, абутку і іншых рэчаў з толькі што прыбыўшага лагернага папаўнення. Вы бачылі на калгасных сенажацях вялізныя саламяныя сцірты? У Асвенцыме такіх сціртаў было ажно пяць. Адна — з вопраткі, другая — з дарослага абутку, трэцяя — з маленькіх дзіцячых чаравічкаў…
Але ў Міхаіла была перавага: ён мог крыху цяплей апрануцца. Хаця б настолькі, каб вытрымаць невыносна доўгую ранішнюю ці вячэрнюю пераклічку ў марозную сцюжу. I, калі асабліва пашанцуе, паласавацца выпадкова знойдзенай у якой-небудзь кішэні скарыначкай.
Магчыма, гэта і дапамагло выжыць.
ЗІМОЙ, у сцюдзёны студзень 1943 “жывы матэрыял» зноў пагрузілі ў вагон і адправілі, як потым аказалася, у новы канцэнтрацыйны лагер — Штудгоф.
— Выйшлі: лес, холад. Збіліся ў кучку, чакаем, што далей будзе. Загад: “Распрануцца!” Распрануліся дагала і зноў чакаем. Прачакалі да самага вечара. Калі прыцямнела, новы загад: «Усім у лазню!» Ну, думаем, сагрэемся. А там, з вокнаў са шлангаў на нас — ледзяной вадой. Я не ведаў, што вада можа разразаць цела, — Міхаіл Рыгоравіч не ўтойвае скупыя слёзы.
Як такое перажыць?
Потым іх адправілі ў блок, выдалі вопратку з крыжамі і ўвесь вечар “вучылі», як трэба адзяваць і здымаць шапкі і спяваць нямецкія песні. Перад сном зноў была халодная лязня… Пра вячэру ніхто нават не ўспомніў. А наранак палова (ці не больш?) вязняў са сваіх нараў не падняліся…
Так іх трымалі з месяц. За лагернымі варотамі нешта будавалі. Для гэтай будоўлі вязням трэба было з граніту цясаць кубы. Сусед Пекача па нарах Кастусь Засім нешта зрабіў не так. Вартаўнік пады- шоў і так урэзаў яму далоню па шыі, што той толькі ўстрапянуўся і тут жа выцягнуўся. I такое было кожны дэень,
А ВЯСНОЮ — зноў пераезд. На гэты раз — у Маутхаузен. Вязлі цэлы тыдзень. I за ўвесь час можа разы тры далі па кавалачку хлеба і кубку вады. Прыехалі ноччу. Ля вагона — калідор э эсэсаўцаў з сабакамі. Знясіленыя пераездам людзі падалі, як мухі. I больш не паднімаліся — іх дабівавалі штыкамі.
  • Гэта быў калідор з трупаў, — расказвае Міхаіл Рыгоравіч.
I зноў — “Rechts!”, «Lings!”.
I ў гэты раз хлопцу пашанцавала, хоць быў на валаску ад смерці.
У блоку яны цэлы тыдзень сядзелі голыя. А потым кожнаму выдалі паласатую вопратку, паліто, як лісцік, тоненькае, драўляныя чаравікі і невялікія пакецікі («Можа, ежа!» — узрадаваліся вязні), і зноў пагналі пагналі на станцыю. Выйшлі ў Альпах — горы, лес, мокры снег. Гэта было вядомае Эбэнзее (Лебядзінае возера). Але пабудовы канцэнтрацыйнага лагера ўзніклі тут потым. Міхаіла Пекуна і яшчэ некалькіх соцен такіх жа, як ён, вязняў прывезлі проста за калючы дрот, праз які быў прапушчаны электрычны ток. У пакеціках, як аказалася, былі папяровыя мяшкі для сну.
Які клопат! Але пасля першай жа ночы мяшкі намокпі і разлезліся. Людзі спалі на снезе, на яловых галінках…
К ЛЕТУ хлопец зусім аслаб. I пасля чарговай праверкі яго разам з такімі ж змардаванымі людзьмі павезлі назад у Маутхаузен — у крэматорый (свайго ў Эбэнзее яшчэ не паспелі пабудаваць). Міхаіл ужо не мог нават рухацца.
Крэматорый быў перагружаны. I зноў трэба было «чакаць чаргі». Іх згрузілі ў скрынкі — па два чалавекі ў кожнай, знеслі ў так званы тодэблок (блок смерці), размешчаны побач з крэматорыем І… пачалі зксперыментаваць «на выжыванне». Напрыклад, нечым мазалі скуру, і яна потым злазіла. Выносілі людзей у свае лабараторыі, — назад ніхто не вяртаўся. За суткі памірала па 300 чалавек.
— Але мне, відаць, было дадзена выжыць, — працягвае свой аповед Міхаіл Рыгоравіч, —Тых, хто вытрымаў гэтыя эксперыменты (яшчэ крыху варушыўся), накіравалі назад у Эбэнзее біць тунелі —лагер ужо быў пабудаваны. (Як цяпер разумеецца, рабілі не проста тунелі, а ракетна-стартавыя пляцоўкі). ЖылІ вязні туг жа, у тунелях. Употай марылі пра ўцёкі. I некаторыя, здаралася, рашаліся. Напрыклад трое аўстрыйцаў. Дні праз чатыры іх вярнулі назад. Жывымі. Прывязалі да варот і жорстка білі на вачах астатніх. А потым на кійках павалаклі ў печ.
Крэматорый быў адзіным выхадам з усіх сітуацый. А яшчэ была вісельня каля кухні. Вешалі за ўсялякую “правіннасць». Напрыклад, за тое, што ў холад адзявалі на сябе мяшкі з-пад цементу…
Адпаведнае ўмовам жыцця было і харчаванне: гнілая смярдэючая бручка, хлеб э апілкаў (без вады не праглынеш), шпінат. Вараны гарбуз быў шчасцем.
— Я стаў вельмі слабы — зусім не рос,— расказвае МІхаІл Рыгоравіч. — I, напэўна, таму мяне так шкадавалі і бераглі тыя, хто быў побач, такія ж, як я, вязні. Іспанцы, аўстрыйцы, якія атрымлівалі пасылкі з МІжнароднага Чырвонага Крыжа, дзяліліся іх змесцівам, палякі прыносілі бручку…
I ЎСЁ Ж 7 красавіка 1945 года (ужо на парозе была Вялікая Перамога) у час ранішняй пераклічкі Міхаіл страціў прытомнасць Апрытомнеў голы сярод трупаў ля крэматорыя. Трупы ляжалі на насілках і проста на зямлі, чалавек дваццаць. У адкрытым пячным люку гарэў агонь.
—Я ніколі гэтага не забуду: гарэўшы там чалавек, варушыўся, бы жывы…
Сабраўшы апошнія сілы, Міхаіл папоўз за вароты. У двары нікога не было, ён дабраўся да блока, апрануўся ў нейкія лахманы…
У гэтыя апошнія дні вязні трымаліся дружна, дапамагалі адзін аднаму, верылі: хутка вызваленне і з надзеяй глядзелі на ўсход.
Але трзба было перажыць яшчэ адну жудасную ноч. Фашысты ўзяліся «замятаць сляды». Пачалі з расстрелу вязняў тодэблока.
Паранены Міхаіл апрытомнеў толькі апоўдні. Першае, што ўсвядоміў, гэта — грукат танкаў і трэск аўтаматных чэргаў, Вызваленне! Побач былі такія ж параненыя. Усіх падабралі амерыканцы.
Больш як месяц Міхаіл знаходзіўся ў шпіталях. Ён — 19-гадовы юнак — важыў у той час усяго 33 кілаграмы пры 156 сантымерах росту.
— Доўга здавалася, што ніколі не змагу ад’есціся. Жывот быццам бы поўны, а ў грудзях смокча — есці хочацца, — расказвае Міхаіл Ры- горавіч…
ЁН ЦЯПЕР жыве ў Грынявічах. На пенсіі. Як усе вяскоўцы, займаецца сваёй гаспадаркай. Калі заходзіць размова, і ўспамінае падрабязнасці таго жудаснага ваеннага ліхалецця, сёй-той са слухачоў нават не верыць, што гэты маладжавы, гаваркі і вясёлы чалавек мог такое вытрымаць. Ды і яму самому часам здаецца, што ўсё перажытае было страшным сном. Але вось яны — архіўныя дакументы, фотаздымкі са шпіталяў, выкалатыя нумары на руцэ… Пацвярджэнні фашысцкай «магутнасці», «парадку» і «працавітасці».
Дык што было б з нашай зямлёй, з усімі намі, каб гэты “парадак» перамог?
Анна ХАДАРОВІЧ
Хадаровіч, А. Памяць аб “новым парадку” выкалата на руцэ… / Анна Хадаровіч // Раённыя будні, Пружаны. 1998. 1 верасня. С. 3.
Поделиться новостью: