• Чт. Апр 18th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Помнік камсамольцам-падпольшчыкам в. Заполле, Ружанскі сельсавет

Помнік камсамольцам-падпольшчыкам в. Заполле, Ружанскі сельсавет (На паўднёвай ускраіне вёскі)

У жніўні 1941 г. – ліпені 1944 г. у в. Заполле дзейнічала падпольная камсамольская арганізацыя. У 1942 г. ў ёй было 16 камсамольцаў-падпольшчыкаў. Сакратары: Я. І. Гардзей (жнівень 1941 г. – май 1943 г.), У. В. Прэдка (чэрвень – жнівень 1943 г.), І. М. Маньчык (жнівень 1943 г. – ліпень 1944 г.). Юнакі збіралі зброю, боепрыпасы, разведданыя аб праціўніку, удзельнічалі ў дыверсіях, распаўсюджвалі сярод жыхароў Заполля і навакольных вёсак лістоўкі, звароты, зводкі Саўінфармбюро. Летам 1942 г. падпольшчыкі мелі друкарню. У барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў загінулі І. В. Дэйка, А. А. Куніца, І. А. Куніца, У. В. Прэдка і іншыя члены падпольнай арганізацыі.

На ўшанаванне памяці камсамольцаў-падпольшчыкаў у 1975 г. пастаўлены абеліск.

Помнік камсамольцам-падпольшчыкам в. Заполле, Ружанскі сельсавет // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусь. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 322.

НА ЦІХАЙ ЗЯЛЬВЯНЦЫ

Maе баявыя таварышы, камсамольцы ваенных гадоў… Не ўсім ім выпала шчаслівая доля — дажыць да светлага Дня Перамогі. I сёння, калі беларуская зямля адзначае 35-ю гадавіну свайго вызваления ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, памяць вяртае нас у той далёкі сорак першы год. Год, з якога пачалося для нас выпрабаванне на мужнасць, грамадзянскую сталасць…

К пачатку вайны я настаўнічаў на Ружаншчыне, узначальваў Запольскую камсамольскую арганізацыю. Вядома, кожнаму свой родны кут здаецца пры- гажэйшым ад усіх. Але Заполле — сапраўды надзвычай маляўнічая мясціна. Па зялёным лузе ўецца, як блакітная стужка ў касе маладой дзяўчыны, ціхая рэчка Зяльвянка. Побач з вёскай — лісцёвы лес, а за рэчкай густы, сасновы бор цягнецца на дзесяткі кіламетраў. Вайна прайшла праз вёску, як  праз сэрца кожнага з нас. За некалькі дзён цяжкіх баёў Заполле, зрытае танкамі, машынамі, бомбамі і снарядамі, ператварылася ў руіны. 3 60 хат уцалелі тры. Людзі засталіся без даху над галавой, без кавалка хлеба.                                     

Камсамольцы Заполля з пёршага дня акупацыі пачалі барацьбу з ворагам. Спачатку юных падпольшчыкаў было пяцёра: Мікалай Гардзей, Уладзімір Прэдка, Іваін Куніца, Іван Маньчык і я. Першай нашай справай быў збор зброі. Гітлераўцы якраз выдалі загад — сабраць для іх зброю, і мы ахвотна выйшлі «на работу». Толькі таго, што мы знайшлі, акупанты не ўбачылі: за адзін дзень было схавана больш чым 200 вінтовак і аўтаматаў, 12 кулямётаў, шмат боепрыпасаў.

Іван Куніца I Мікалай Гардзей у адным з разбітых танкаў знайшлі радыёперадатчык. Нам удалося настроіць яго і мы прымалі зводкі Саўінфармбюро, перапісвалі іх ад рукі і раскідвалі па навакольных вёсках.

У жніўні сорак першага ў Ружанскі раён прыбыў упаўнаважаны ЦК КПВ I.П. Урбановіч, жыцё і рэвалюцыйная дзейнасць якога былі заўсёды прыкладам для нас, моладзі. Я сустрэўся з Іосіфам Паўлавічам у вёсцы Куляны. Ён ухваліў нашы дзеянні, даў задание актыўна ствараць падпольныя ячэйкі, весці работу сярод насельніцтва, дапамагаць партызанам зброяй і сувяззю. Быццам крылы выраслі ў нас ад такой пахвалы і новых задач.

Праз паўгода Запольская падпольная камсамольская арганізацыя ўзмацнела. У яе ўвайшлі Канстанцін, МІкалай, Міхаіл Ермакі, Аляксей Сямак, два Мікалаі Васілеўскія, Іван і Уладзімір Дэйкі.

Збор зброі быў нашым пастаянным заняткам. 3 1941 па 1944 год мы перадалі народным мсціўцам 2 станкавыя кулямёты, 16 — ручных, 35 СВТ, 240 вінтовак, 46 аўтаматаў, 28.000 вінтовачных і 18.000 аўтаматных патронаў, 260 гранат, 28 наганаў, 26 пісталетау. Пераправа зброі, боепрыпасаў адбывалася пераважна ноччу. Нястомнымі перапраўшчыкамі былі камсамольцы Бярэзніцы. За ноч яны праходзіді па 40 — 50 кіламетраў, мінаючы пасты, гарнізоны: небяспека падпільноўвала іх на кожным кроку.

Збіралі зброю не толькі ў сваім раёне, ездзілі і ў суседнія. Для кожнай такой паездкі прыходзілася прыдумваць прычыну. Часцей за ўсё такой падставай былі «сваты».

Для паспяховага вырашэння задач, што стаялі перад партызанскімі атрадамі і падпольнымі арганізацыямі, — знішчэння чыгуначных эшалонаў, аўтамашын, мастоў патрэбна была ўзрыўчатка. Здабывалі яе ўсімі магчымымі спосабамі. Галоўнымі крыніцамі былі артылерыйскія снарады і авіябомбы, якія не разарваліся.

У верасні 1942 года мяне выклікаў «Кузьма» (М. Е. Крыштафовіч, другі сакратар Брэсцкага антыфашысцкага камітэта). Ён паставіў перад намі задачу: забяспечыць ахову партызанскай друкарні, прымаць і суправаджаць падрыўнікоў да чыгункі (за 35. км); прымаць і пеpaпраўляць спецгрупы.

3 друкарняй клопатаў было шмат: яе часта пераносілі з месца на месца. Цяпер яна была ў лазні майго дваюраднага брата Мікалая Гардзея. Але фашысты ўзялі вёску пад асобы кантроль, і прыйшлося яе перанесці ў лес, а затым — за 20 кіламетраў, у глыб Ружанскай пушчы. Пераправу рабілі ноччу, несучы на сябе вялікі груз, цераз Зяльвянку, балоты, па глухіх сцежках…

1943 год быў годам бурнай дзейнасці і трывог для падпольных арганізацый Ружанскага раёна. Гітлераўцы рыскалі ў пошуку друкарні, патрыётаў- падпольшчыкаў. Рабілі налёты на Заполле. Аднойчы акружылі наш дом і дом дзядзькі Аляксандра Куніцы. Дапытваліся ў бацькоў, дзе сыны. Нічога не дабіўшыся, расстралялі. Так загінуў мой бацька, член КПЗВ, актыўны ўдзельнік антыфашысцкага руху.

Былі цяжкія страты і ў нашай камсамоліі. Адзін з фашысцкіх халуёў пачаў выдаваць нашы імёны.

Мы атрымалі загад — усім надпольшчыкам — камсамольцам ісці ў партызанскія атрады. Але, бывала, не-не ды забяжыць хто-небудзь пасля задання ў сваю родную вёску.

Аднойчы ў час сенакосу Валодзя Прэдка наведаў родных. Ён правёў падрыўную групу партызан з мінай, якую сам вырабіў. Такіх мін ён зрабіў некалькі дзесяткаў. Цяпер, стомлены цяжкай дарогай, адпачываў у хляве на сене. Фашысты схапілі Валодзю, доўга мучылі, а потым звязалі рукі, павезлі, з сабой. У жытнім полі піхнуў Валодзя аднаго канваіра, другога — ды ў жыта. Кулі свішчуць кругом, а ён адно паўтарае:      «Не, гады, не заб’еце». 3 гэтымі словамі і загінуў мой сябар тут, у духмяным жыце…

Восенню гэтага года загінуў і другі сябар — Іван Куніца. Чацвёртая камсамольская рота, у якую ўвайшлі запольцы, узяла абавязацельства найбольш зрабіць мін, падарваць машын. Ваня вёў лік асабісты. Знайшоў снарад, пачаў плавіць тол. Хлопцы запярэчылі: снарад быў нямецкі, мала нам знаёмы. «Адыдзіце далей, калі баіцеся. Я адзін…» — Ваня не дагаварыў: снарад узарваўся. Калі хлопцы падбеглі, Ваня ляжаў мёртвы.

Іван Дэйна ўступіў у нашу камсамольскую падпольную арганізацыю ў 16 гадоў. Апошнім для яго быў бой на Гута-Міхаліне. Цяжка параненага, беспрытомнага, яго схапілі фашысты. Допыт вёў сам камендант паліцыі. Гэты кат прыдумваў для юнака ўсё новыя нечалавечыя мукі, але не зламаў сілу духу юнага патрыёта. Калі першы допыт нічога не даў, камендант загадаў выпусціць у камеру аўчарак. У разарваным адзенні, увесь скусаны, акрываўлены, Ваня ляжаў на падлозе і трызніў. Яму ўчынілі трэці допыт, пасля якога наш баявы сябар ужо не прыйшоў у сябе.

Аляксандру Куніцу, сыну забітага дзядзькі Аляксандра, у 1942 годзе было 14. Гэта быў наш юны разведчык-камсамолец. Яго схапілі пры выкананні задання. Мучылі доўга. Вазілі па вёсках:     «Назаві падпольшчыкаў». Нікога Саша не выдаў. Памёр, закатаваны ў канцлагеры ў Ваўкавыску.

Цяжкія ўмовы жыцця ў сырых, халодных зямлянках, недаяданне, недасыпанне, напружаныя начныя переходы падарвалі здароўе Віктара Гapдзея і Мікалая Ермака. Яны памерлі, не дажыўшы да дня вызвалення. У сорак трэцім  Віцю было толькі 15…

Кожны год у пачатку ліпеня мы прыязджаем у тыя мясціны, дзе ваявалі, дзе пахавалі сваіх верных сяброў. Мы — гэта тыя, хто застаўся ў жывых: Канстанцін Аляксандравіч Ярмак, старшьшя парткамісіі Пружанскага райкома КПВ, узнанагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»; Мікалай Гардзей, які ўжо 25 гадоў нязменны старшыня Ружанскага сельскага Совета народных дэпутатаў; Аляксей Ільіч Сямак і Уладзімір Андрэевіч Дэйка, калгаснікі; намеснік дырэктара Кобрынскага хлебазавода Мікалай Лук’янавіч Васілеўскі: маёр запасу Miкалай Іосіфавіч Васілеўскі…

Хутка мы зноў прыйдзем у Заполле, дзе нашым загінуўшым таварышам стаіць абеліск, сядзем на беразе Зяльвянка. I ўспомнім перажытае. Горыч страт балюча сцісне сэрца і радасць перамогі зноў адчуем так моцна, як быццам  адбылося ўсё гэта ўчора.

Я. ГАРДЗЕЙ,

дырэктар рэспубліканскага Дома мастацтваў, заслужаны работнік культуры  БССР, былы першы сакратар Ружанскага падпольнага райкома камсамола.

 Гардзей, Я. На ціхай Зяльвянцы : [пра помнік камсамольцам-падпольшчыкам в. Заполле, Ружанскі сельсавет] / Я. Гардзей //Звязда. 1979. 4 ліпеня.

 

 

Поделиться новостью: