Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

“Ах, калядачкі, хадзіце ў госці к нам!”

9 студзеня ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы ладзілася калядная суматоха “Ах, калядачкі, хадзіце ў госці к нам”. На мерапрыемства завіталі вучні Ліноўскай сярэдняй школы, настаўнікі, настаяцель Свята-Крыжа-Узвіжанскай царквы вёскі Аранчыцы, народны фальклорны калектыў “Бабіна лета”.
Прысутным расказалі пра нацыянальныя традыцыі святкавання Каляд, народны фальклорны калектыў “Бабіна лета” паказаў абрад “Калядкі”, які быў у нашай мясцовасці.
Завяршылася мерапрыемства аповедам айца Аляксандра пра свята Нараджэння Хрыстова. Таксама айцец Аляксандр павіншаваў усіх прысутных са святам і пачаставаў салодкімі падарункамі.
Адзначаць Каляды – адна са старажытных традыцый Беларусі. Хочацца спадзявацца, што з часам традыцыі гэтага свята будуць толькі ўзбагачацца.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца “На зямлі святы вечар”.

 

Антончык А.М. (бібліятэкар Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: