16 лютага адбылося знаёмства вучняў 3 класа Шарашэўскай школы з кнігамі Уладзіміра Ягоўдзіка. Мерапрыемства было прымеркавана да юбілейнай даты пісьменніка. Уладзімір Іванавіч — не толькі вялікі аматар, але і знаўца прыроды. З павагай ён адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Шмат кніг пісьменнік прысвяціў і гістарычнаму мінуламу нашай краіны. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі У.Ягоўдзіка, з ахвотай удзельнічалі ў тэматычных гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, абмяркоўвалі прачытаныя ўрыўкі. Напрыканцы сустрэчы ўсе сфатаграфаваліся з кнігамі Уладзіміра Ягоўдзіка.
Фасевіч В.У. (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)