Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Драўляны люд Міколы Тарасюка

1 верасня, у Дзень ведаў, раённую дзіцячую бібліятэку імя А. Лось наведалі вучні 7-х класаў гімназіі. Іхняй увазе бібліятэкары прапанавалі краязнаўчую гадзіну «Драўляны люд Міколы Тарасюка». Размова ішла пра народнага майстра Беларусі Мікалая Васільевіча Тарасюка з вёскі Стойлы нашага раёна. Вядучая расказала аб яго творчым шляху і засяродзіла ўвагу на некаторых яго работах, прысвечаных жыццю вёскі. Вучні разглядалі фота яго кампазіцый і ўспаміналі назвы прыладаў працы. Пазнаёміліся вучні і з кнігай В.Лабачэўскай, прысвечанай творчасці нашага земляка.
Дзімітруковіч В.Ф. (загадчыца РДБ імя А. Лось)

Поделиться новостью: