Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Дзе жывуць прывіды?

4 лістапада ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы для вучняў 7-8 класаў прайшла пазнавальная гадзіна “Загадкі Чорнай панны, ці Дзе жывуць прывіды?”. Прысутныя пачулі аповед пра самыя загадкавыя і містычныя месцы Беларусі, якія паслужылі натхненнем для нашых беларускіх пісьменнікаў. А потым яны паспрабавалі адказаць на пытанні па творах У. Караткевіча, А. Дударава і паглядзелі ўрывак з фільма “Дзікае паляванне караля Стаха”. Да пазнавальнай гадзіны была падрыхтавана кніжная паліца: “Містыка ў творах беларускіх пісьменнікаў”.

А.М. Антончык (загадчык Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: