3 лістапада супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма расказалі студэнтам Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа аб адным з важных свят у Беларусі — «Дзяды».
«Дзяды» – гэта дзень памяці, калі мы ўспамінаем дарагіх нам людзей, якія пайшлі ад нас у розныя часы: хто – даўно, хто – не вельмі даўно, а хто і зусім нядаўна.
Памяць пра людзей мінулага, шанаванне традыцый і сёння даюць нам магчымасць не згубіць сябе, не знішчыць у сваіх сэрцах любоў да свету. Бо толькі спазнаўшы боль і горыч страты (усе мы рана ці позна непазбежна праз гэта праходзім), чалавек па-сапраўднаму пачынае цаніць жыццё – такое рознае, шматаблічнае, самае каштоўнае з усіх дароў на зямлі.
Кумакова В.В.