У Ружанскай дзіцячай бібліятэцы для вучняў малодшых класаў была праведзена гульня-падарожжа «Казкі сінявокай зямлі». З дапамогай загадак, гульняў, конкурсаў дзеці здейснілі падарожжа па беларускім народным казкам. Падчас гульні школьнікі прынялі удзел у конкурсах «Тэатралы», «Збяры казку з карцінак», «Лепшы знаўца беларускай казкі», «Працягні далей».
Анонічава А.І. (бібліятэкар Ружанскай ДБ)