У раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось адкрылася выстава работ удзельнікаў III раённага конкурсу юных мастакоў імя Алены Лось. Тэма работ – “Хата з матчынай душою”.
Удзел у конкурсе прынялі 43 вучні з розных адукацыйных устаноў раёна: дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Шырмы г.Пружаны, дзіцячай школы мастацтваў г.п.Шарашэва, школы малюнка “Талант” г.Пружаны, узорнай студыі гарадскога Палаца культуры “Шклінка-маляванка”, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны, гімназіі, СШ №1 і СШ №3 г.Пружаны.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, дакрануцца да прыгажосці, адчуць утульнасць і спакой беларускай хаты з яе традыцыйнымі рэчамі і творамі народнага мастацтва.
Чакаем па адрасе: вул. Р.Шырмы, 19, 2-гі паверх