З нагоды 100-гадовага юбілею аднаго з самых выдатных і вядомых пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна, у Ліноўскай сельскай бібліятэцы 23 студзеня прайшла літаратурная вечарына “Іван Шамякін – чалавек-эпоха”. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. На працягу мерапрыемства гучалі ўрыўкі з яго твораў і вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Івану Шамякіну.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца “Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці”.
Антончык А.М. (загадчык Ліноўскай СБ)