5 сакавіка наша краіна адзначае юбілей народнага пісьменніка Беларусі, паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка, вучонага-мовазнаўца Кандрата Крапівы. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўды народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці пісьменніка да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры. З нагоды юбілею Мураўская бібліятэка прапануе тэматычную паліцу «Ён заслужыў любоў народа», прысвечанаю жыццю і творчасці пісьменніка.
Усік А.Я. (бібліятэкар Мураўскай СБ)