Івана Мележа і Івана Шамякіна па праву можна лічыць летапісцамі свайго часу. Яны жылі ў час станаўлення беларускай дзяржаўнасці і самасвядомасці, у цяжкія гады ваеннага ліхалецця і ў час мірнага жыцця. Усе гэтыя тэмы знайшлі адлюстраванне ў творчасці абоіх мастакоў слова. Запрашаем вас наведаць абанемент Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма і пазнаёміцца з выставай «Летапісцы свайго часу», якая прысвечана 100-гадоваму юбілею І.Мележа і І.Шамякіна.
Журык А.С. (заг. ААіІ Пружанскай ЦРБ імя М.Засіма)
Аўтары выставы: Каваленка А.М. (бібліятэкар ААіІ), Ільяшэвіч А.С. (мастак-афарміцель)