Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Літаратурны фанфікшэн

Літаратурны фанфікшэн “Пружанская зямля – зямля легендаў” – так называлася краязнаўчае мерапрыемства да Году малой радзімы, якое прайшло 23 верасня ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы. Гасцямі мерапрыемства былі сябры клуба для моладзі «Новае пакаленне».

Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з легендамі і паданнямі Пружаншчыны, паглядзелі ўрывак з буктрэйлера да кнігі “Міфы і легенды Беларусі”, паслухалі песні “Рэчанька”, “Васільковае неба”, “Вы шуміце бярозы”.

А з дапамогай інсцэніроўкі дзяўчынкі і хлопчыкі самі ператварыліся ў герояў паданні пра раку Баба.

У завяршэнні мерапрыемства была праведзена прэзентацыя выставы кніг «Чароўны свет паданняў і легенд».

Загадчыца Новазасімавіцкай СБ    Каршункова М. С.

Поделиться новостью: