16 студзеня Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла вучняў 3-4 класаў Ліноўскай сярэдняй школы на гадзіну кемлівасці “Пазнякоў і яго “Гульняслоў”. Мерапрыемства было прымеркавана да юбілею Міхася Пазнякова.
Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творамі пісьменніка. Для прысутных былі прапанаваны цікавыя гульні са словамі. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, шарады, метаграмы, анаграмы, загадкі на амонімы і антонімы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца “Чараўнікі прыходзяць да дзяцей”.
А.М. Антончык (бібліятэкар Ліноўскай СБ)