Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Незабыўны дзед Кандрат

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы для вучняў мясцовай школы была праведзена гадзіна гумару «Незабыўны дзед Кандрат», якая была прысвечана творчасці выдатнага беларускага сатырыка Кандрата Кандратавіча Крапівы.

На вечары прагучалі байкі пісьменніка, такія як: “Будуйце лазні!”, “Вось такія дактары…”, “Жаба ў каляіне”, “Ганарысты парсюк”, “Саманадзейны конь”, “Дыпламаваны баран”, урывак з паэмы-казкі “Хвядос – чырвоны нос”, “Махальнік Іваноў”. Дзеці даведаліся і пра яго сатырычныя камедыі “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца “Смеху ачышчальная сіла”.

Антончык А.М. (заг. Ліноўскай СБ)

[wpdiscuz-feedback id=»hm1h8a1sps» question=»Пожалуйста, оставьте отзыв об этом» opened=»0″][/wpdiscuz-feedback]

 

Поделиться новостью: