Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Новыя кнігі ў чытальнай зале

http://cbslib.by/мастак-які-пісаў-сэрцам/

Паважаныя чытачы!

Запрашаем вас у чытальную залу

Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

імя М. Засіма,

каб пазнаёміцца з новымі кнігамі:

«І рай і боль на Песеннай Зямлі… Беларусь вачыма мастакоў 1920–1930-х гадоў»

У альбоме прадстаўлены графічныя работы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, аб’яднаныя адной тэмай – этнаграфія Беларусі: этнічныя тыпы жыхароў беларускай зямлі, вясковыя і гарадскія краявіды, помнікі дойлідства, традыцыйнага народнага мастацтва, рамёстваў. Створаныя мастакамі ў перыяд 1920—1930-х гадоў, яны маюць вялікую каштоўнасць: адначасова з’яўляюцца творамі мастацтва і навуковымі матэрыяламі, паколькі большасць мастакоў Беларусі таго часу былі ўдзельнікамі краязнаўчага руху. Яны прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх экспедыцыях: этнаграфічных, фальклорных, археалагічных, падчас якіх рабілі замалёўкі. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

І.І. Калачова «Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры беларусаў»

У кнізе разгледжаны сацыяльныя ролі і статус мужчын і жанчын у традыцыйных уяўленнях беларусаў, паказана роля мужчыны як абаронцы сваёй краіны, ваяра, галавы сям’і, бацькі дзяцей; жанчыны як берагіні сямейнага ачага, дарадчыцы для мужа, гаспадыні, маці, выхавальніцы. На аснове этнаграфічных, краязнаўчых, фальклорных матэрыялаў, дакументальных крыніц, палявых запісаў, прыкладаў з мастацкай літаратуры створана і рэканструявана шматгранная карціна жыцця мужчын і жанчын у вясковым асяроддзі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца набыткамі традыцыйнай матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры Беларусі.

М.В. Півавар «Сядзібы Віцебшчыны»

У даведніку падаюцца звесткі пра гісторыю, архітэктуру, сучасны стан сядзіб Віцебскай вобласці. Прыводзяцца звесткі пра ўладальнікаў, архітэктараў, падаецца кароткі гістарычны экскурс, раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця сядзіб у ХVІІІ-ХХ стст. Кніга будзе карысная супрацоўнікам аддзелаў культуры, спорту і турызму райвыканкамаў, турыстычных фірм, архітэктарам, настаўнікам гісторыі, арганізатарам выхаваўчай работы ў навучальных установах, краязнаўцам, навучэнцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Н. Цыганок «Осиповичи. Трагические страницы»

Книга издательства «Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки» серии «Беларусь. Трагедия и правда памяти» посвящена событиям Великой Отечественной войны на территории Осиповичского района Могилевской области. В центре внимания трагедия тотального уничтожения немецко-фашистскими захватчиками мирного еврейского населения региона. Невозможно без содрогания читать о многомесячных страданиях и страшной гибели воспитанников Крынковского детского дома, превращенного нацистами и их пособниками в настоящий детский концлагерь. Многие страницы книги посвящены истории города Осиповичи и бывших местечек на территории района, где традиционно жили евреи, ставшие жертвами геноцида. Издание проиллюстрировано историческими и современными фотографиями, фотокопиями архивных документов. Предназначено для всех, кто интересуется историей Беларуси.

Алина Русовская, Александр Шихов «Энциклопедия: Цветы в саду»

Эта книга — настоящий подарок любителям выращивания цветов в приусадебных садах. Она знакомит с особенностями популярных цветочных растений, содержит подробные сведения по их агротехнике и использованию в декоративном оформлении любительского сада.

Б.А. Лазука «У засені замкаў і палацаў»

Выданне прысвечана матэрыяльнай культуры беларускай сацыяльнай эліты, якая дагэтуль не была прадметам спецыяльнага даследавання. У яе аснову пакладзены храналагічны прынцып выкладання матэрыялу (ад часоў старажытнабеларускіх княстваў дп пачатку ХХ ст.), што дазволіла разгледзець традыцыі побыту беларускай арыстакратыі, заканамернасць развіцця айчыннага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва узаемасувязі з агульнаеўрапейскімі гісторыка-культурнымі працэсамі.

Я.М. Сахута «Беларускі народны архітэктурны дэкор»

Выданне прысвечана аднаму з найбольш цікавых, але практычна не даследаваных відаў народной мастацкай творчасці — дэкору традыцыйнага народнага жылля, у беларусаў, пераважна, драўлянага. Разглядаюцца гістарычныя абставіны яго развіцця, эвалюцыя на працягу XIX—XX стагоддзяў, мастацкія асаблівасці, рэгіянальная і лакальная адметнасці. З багатага матэрыялу, сабранага аўтарам за паўстагоддзя навукова-даследчыцкай працы, выбраны найбольш характэрныя ўзоры разьбянога дэкору, якім вызначаліся ліштвы, шчыты, вільчыкі, ганкі, дзверы, вуглы, брамы і іншыя кампаненты традыцыйных збудаванняў.

А. Цітоў «Злотніцтва Беларусі XII — пачатак XX стагоддзя»

Кніга з’яўляецца першай спробай комплекснага адлюстравання розных галін злотніцкага рамяства на Беларусі. На сёння ўжо амаль усе еўрапейскія краіны маюць абагульняльныя працы па злотніцтве на сваёй тэрыторыі. Такім чынам, наша выданне ў пэўнай ступені запоўніць гэты прагал для Беларусі і будзе карыснае для фарміравання, умацавання і развіцця нацыянальнай ідэі і ідэалогіі. У кнізе ўпершыню  прыводзіцца спіс звыш паўтары тысячы злотнікаў, якія працавалі на нашай зямлі або былі звязаны з ёй сваім паходжаннем. Яна зацікавіць усіх, хто неабыякавы да роднай гісторыі і культуры.

Иван Сацукевич «Минск: из руин к процветанию»

Книга «Минск: из руин к процветанию» подготовлена на основе сопоставления эксклюзивных послевоенных фото- и видеоматериалов Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов и кадров нашего времени.

Презентационное богато иллюстрированное издание показывает, какой урон был нанесен Минску за годы нацистской оккупации, как вся Беларусь восстанавливала столицу в послевоенные годы, в каких направлениях развивается градостроение в суверенной Беларуси и каким красивым современным городом является Минск сегодня. Архивные материалы, снимки ведущих современных фотомастеров, увлекательные комментарии профессионального историка и экскурсовода Ивана Сацукевича иллюстрируют 75 лет развития нашей столицы в условиях мира и созидания.

«Сімвалы Беларусі»

Унікальнае, багата ілюстраванае прэзентацыйнае выданне падрыхтавана сумесна з Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці і прысвячаецца самым значным сімвалам суверэннай Рэспублікі Беларусь, прадстаўленым больш чым 100 аб’ектамі і з’явамі, дзякуючы якім нашу краіну ведаюць і цэняць у свеце. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю беларускай дзяржавы, гасцям і жыхарам нашай краіны.

Чакаем вас!

Поделиться новостью: