Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Пасяджэнне сямейнага клуба «ЧаСиКи»

30 студзеня ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось адбылося чарговае пасяджэнне сямейнага клуба “ЧаСиКи”. Яно прысвячалася мастачке Алене Лось, імя якой носіць дзіцячая бібліятэка. У чытальнай зале бібліятэкары аформілі выставу “Маляўнічыя акорды Алены Лось” і часткова чытальная зала ператварылася ў сялянскую хату. Дзеці і дарослыя даведаліся пра тое, што Алена Лось шмат падарожнічала па Палессі, жыла ў вясковых хатах, рабіла малюнкі прадметаў побыту, прадметаў народнага мастацтва, а потым выкарыстоўвала іх пры аздабленні народных казак і іншых дзіцячых кніг. Дзецям расказалі, як называюцца побытавыя рэчы і для чаго яны выкарыстоўваліся. Пачулі юныя чытачы і пра тое, што дзіцячыя гады Алены Лось прайшлі ў вёсках Лыскава, Магілёўцы і Ружанах, і ўспаміны дзяцінства назаўжды засталіся ў памяці мастачкі і натхнялі яе творчасць.
Хлопчыкі і дзяўчынкі напрыканцы атрымалі заданне: скласці пазлы паводле ілюстрацый да кніг А.Лось. І гэта ў дзяцей выдатна атрымалася.
Дзімітруковіч О.Ф. (заг. РДБ імя А.Лось)

Поделиться новостью: