• Чт. Апр 18th, 2024

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Правілы карыстання бібліятэкамі ДУК “Пружанская ЦБС”

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.

1.1. Правілы карыстання ДУК “Пружанская ЦБС” (далей – Правілы і Бібліятэка) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 02.08.2016, 2/2412), “Тыпавымі Правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь” (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 5.08.2008 № 28), “Кіраўніцтва ІФЛА па бібліятэчным абслугоўванні дзяцей ва ўзросце 0-18 гадоў”, Статутам ДУК “Пружанская ЦБС” і іншымі дзеючымі нарматыўнымі дакументамі ў галіне бібліятэчнай справы, якія рэгламентуюць парадак запісу, правы, абавязкі карыстальнікаў і адказнасць бакоў.

1.2. У Правілах выкарыстоўваюцца тэрміны ў значэннях, устаноўленых Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

1.3. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

1.4. Парадак карыстання Бібліятэкай, яе фондамі, пералік асноўных паслуг і ўмовы іх прадастаўлення ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Бібліятэкі, а таксама дадзенымі Правіламі.

1.5. Асобныя (дадатковыя) віды паслуг ажыццяўляюцца на платнай аснове згодна з Палажэннем аб платных паслугах ДУК “Пружанская ЦБС”.

1.6. Доступ да дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі.

1.7. Доступ карыстальнікаў да рэсурсаў web-сайта бібліятэкі (http://cbslib.by) забяспечваецца на працягу года кругласутачна.

ГЛАВА 2 ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.

2.1. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкі (ЦРБ, РДБ, Гпб, сельскай бібліятэкі, бібліёбуса) наведвальнік павінен:

2.1.1. прад’явіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу і рэгістрацыю ў горадзе (раёне): від на жыхарства, даведка аб часовай рэгістрацыі, ваенны білет з прыпісным пасведчаннем для ваеннаслужачых, пасведчанне бежанца;

2.1.2. паведаміць неабходныя звесткі для афармлення рэгістрацыйных формаў, вызначаных Бібліятэкай. Бібліятэкар не мае права выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках i іх запытах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчных, а таксама па пісьмоваму патрабаванню пэўных арганізацый;

2.1.3. азнаёміцца з Правіламі карыстання Бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам у фармуляры.

2.2. У падраздзяленнях ЦРБ, РДБ, Гпб, а таксама ў СБ, бібліёбусе на кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр адпаведнага ўзору. Фармуляр змяшчае звесткі пра карыстальніка і выдадзеных яму выданнях і служыць уліковым дакументам выдачы літаратуры і аналізу чытання.

2.3. Чытацкі фармуляр афармляецца ў ручным (сінім стрыжнем аўтаручкі) або аўтаматызаваным рэжыме супрацоўнікамі Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

2.4. На фармуляры ўказываецца парадкавы нумар карыстальніка бібліятэкі, які захоўваецца за ім у бібліятэках з аўтаматызаваным рэжымам рэгістрацыі чытачоў пастаянна, а ў іншых бібліятэках да канца года.

2.5. З мэтай забеспячэння дыферэнцыраванага абслугоўвання на фармуляры магчымы ўмоўныя азначэнні чытацкай групы, запісаныя алоўкам.

2.6. Чытацкі фармуляр разлічаны на выкарыстанне яго на працягу пяці гадоў. У канцы года старыя ўкладышы дастаюцца, а ў фармуляр укладваюцца новыя.

2.7. Выкарыстаныя фармуляры і ўкладышы да іх захоўваюцца на працягу трох гадоў.

2.8. Чытацкі фармуляр з’яўляецца дамовай паміж Бібліятэкай і карыстальнікам, якая пацвярджае правы і абавязкі бакоў.

2.9. У тых выпадках, калі карыстальнік бярэ кнігі для членаў сваёй сям’і, на кожнага з іх запаўняецца чытацкі фармуляр, на адвароце якога член сям’і ўказвае: “Даручаю браць кнігі (указвае прозвішча, імя, імя па-бацьку). Дата. Подпіс”. Даверанасць штогод пацвярджаецца новым запісам.

2.10. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да чытырнацаці гадоў у якасці карыстальнікаў Бібліятэкі праводзіцца са згоды бацькоў, законных прадстаўнікоў, работнікаў дзіцячых устаноў (школ, дзіцячых дамоў, інтэрнатаў і да т.п.) па прад’яўленні апошнімі пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу.

2.11. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў у якасці карыстальнікаў Бібліятэкі праводзіцца па асабістаму пашпарту пры яго наяўнасці.

2.12. Грамадзяне, якія не маюць пры сабе дакументаў, не зарэгістраваны ці часова пражываюць у горадзе (раёне) (камандзіроўка, адпачынак і г.д.), могуць карыстацца дакументнымі фондамі і крыніцамі інфармацыі толькі ў памяшканні Бібліятэкі.

2.13. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) у якасці карыстальнікаў Бібліятэкі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай на падставе дагавора, які вызначае парадак прадастаўлення інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.

2.14. Штогод з 2 студзеня пачынаецца перарэгістрацыя карыстальнікаў. Пры перарэгістрацыі ўдакладняюцца анкетныя звесткі пра карыстальніка, уносяцца змены. На фармуляры прастаўляецца новы нумар (тычыцца бібліятэк, якія не працуюць у аўтаматызаваным рэжыме) і дата перарэгістрацыі. Пры змяненні прозвішча запаўняецца новы фармуляр.

2.15. Перарэгістрацыя ажыццяўляецца пры поўнай здачы (прад’яўлення) усіх выданняў, якія лічацца да гэтага моманту за карыстальнікам.

ГЛАВА 3 АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.

3.1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі бібліятэк, з’яўляюцца іх карыстальнікамі.

Карыстальнікам даецца магчымасць звяртацца ў Бібліятэку як шляхам непасрэднага наведвання, так і ў рэжыме аддаленага доступу праз вэб-сайт http://cbslib.by.

3.2. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі актамі Бібліятэкі, якія ўдакладняюць узаемаадносіны Бібліятэкі і карыстальнікаў.

3.3. Дарослыя карыстальнікі Бібліятэкі і дзеці, пачынаючы з 4-х класаў, ставяць подпіс за кожны атрыманы экзэмпляр выданняў. Карыстальнікі 1-3-х свой подпіс ставяць толькі на вокладцы фармуляра, а на ўкладышах не распісваюцца. За карыстальнікаў дашкольнага ўзросту подпіс у чытацкім фармуляры пакідаюць бацькі.

3.4. Дакументы, якія Бібліятэка атрымлівае па міжбібліятэчным абанеменце (МБА) на дом не выдаюцца. Імі можна карыстацца толькі ў бібліятэцы.

3.5. Бібліятэка забяспечвае сацыякультурнае абслугоўванне карыстальнікаў праз разнастайныя формы работы.

3.6. Запіс у Бібліятэку, выдача дакументаў і аказанне платных паслуг спыняюцца за 10 хвілін да яе закрыцця.

ГЛАВА 4 ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.

4.1. Права на карыстанне Бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.

4.2. Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае, даведачна-бібліяграфічнае і сацыякультурнае абслугоўванне згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі.

4.3. Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае, даведачна-бібліяграфічнае і сацыякультурнае абслугоўванне ў дзіцячых бібліятэках і бібліятэках, абслугоўваючых дарослых і дзяцей.

4.4. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, пазбаўленыя зроку, маюць права на атрыманне дакументаў на спецыяльных матэрыяльных носьбітах інфармацыі з фонду агучанай літаратуры цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма.

4.5. Пенсіянеры, інваліды і іншыя фізічна аслабленыя асобы маюць права атрымліваць дакументы з фондаў Бібліятэкі праз нестацыянарныя формы абслугоўвання (абслугоўванне на даму).

4.6. Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:

4.6.1. наведваць Бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы;

4.6.2. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце фондаў і інфармацыйных рэсурсах Бібліятэкі праз сістэму каталогаў, картатэк, базаў даных і іншыя формы бібліятэчнага інфармавання;

4.6.3. бясплатна атрымліваць кансультацыйную дапамогу па пошуку крыніц інфармацыі і заказе дакументаў;

4.6.4. бясплатна атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў Бібліятэкі для работы ў чытальнай зале ў неабмежаванай колькасці;

4.6.5. бясплатна атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фондаў Бібліятэкі на абанеменце не больш за 5 кніг і 5 іншых выданняў тэрмінам на 30 дзён, а выданняў павышанага попыту (вызначаюцца бібліятэчнымі спецыялістамі на аснове аналізу фондаў) – на 10 дзён;

4.6.6. працягваць тэрмін карыстання дакументам па ўласнай ініцыятыве пры ўмове прад’яўлення яго ў захаванасці і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на гэты дакумент на 30 дзён, а выданнем павышанага попыту – на 10 дзён, за плату згодна з Палажэннем аб платных паслугах і Прэйскурантам на платныя паслугі;

4.6.7. атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў у адпаведнасці з дадзенымі Правіламі;

4.6.8. атрымліваць дакументы або іх копіі па МБА на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў;

4.6.9. наведваць мерапрыемствы, якія праводзяцца Бібліятэкай для карыстальнікаў;

4.6.10. выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў Бібліятэкі тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў (сканераў, аўдыя-, фота- і відэаапаратуры), мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў;

4.6.11. карыстацца мабільнымі тэлефонамі па-за зонамі абслугоўвання карыстальнікаў;

4.6.12. звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па пытаннях, якія звязаны з абслугоўваннем карыстальнікаў, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг;

4.6.13. атрымліваць іншыя віды паслуг, у тым ліку платныя, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і зацверджаны згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.6.14. удзельнічаць у дзейнасці аб’яднанняў, створаных для карыстальнікаў пры бібліятэках.

ГЛАВА 5 АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.

5.1. Выконваць дадзеныя Правілы і іншыя лакальныя нарматыўныя дакументы Бібліятэкі.

5.2. Прытрымлівацца рэжыму работы Бібліятэкі.

5.3. Праходзіць перарэгістрацыю карыстальнікаў у адпаведнасці з устаноўленым Бібліятэкай парадкам і тэрмінам яе правядзення – адзін раз у год: абавязкова прад’яўляць пашпарт для ўдакладнення анкетных даных. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца.

5.4. Беражліва адносіцца да фондаў, абсталявання, маёмасці Бібліятэкі. Не выконваць дзеянні, якія наносяць шкоду дакументам (вырываць ці выразаць лісты, рабіць адзнакі, падкрэсліваць, загінаць старонкі, калькаваць малюнкі, карты і г.д.). Кампенсаваць шкоду, нанесеную Бібліятэцы.

5.5. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі і пашкоджаннямі неадкладна паведаміць аб гэтым бібліятэчнаму супрацоўніку, які абавязаны зрабіць на іх адпаведныя адзнакі. У адваротным выпадку карыстальнікі нясуць адказнасць за выяўленую дэфектнасць.

5.6. Ва ўстаноўленыя Бібліятэкай тэрміны вяртаць дакументы, атрыманыя з бібліятэчных фондаў.

5.7. Працаваць на аўтаматызаваным рабочым месцы карыстальніка ў адпаведнасці з Правіламі карыстання сеткай Інтэрнэт.

5.8. Своечасова паведамляць супрацоўнікам Бібліятэкі аб змяненні пашпартных даных, рэгістрацыі, месца працы (вучобы), нумароў тэлефонаў;

5.9. Захоўваць цішыню, грамадскі парадак, чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі і на яе тэрыторыі, мець акуратны знешні выгляд.

5.10. Адключаць гукавы сігнал мабільнага тэлефона ў чытальных залах.

5.11. У надзвычайных сітуацыях (тэхнічны збой, пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і інш.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

5.12. Ветліва ставіцца да супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі.

***У адпаведнасці з артыкулам “9.3. Абраза” “Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях” абраза, гэта значыць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

5.13. Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:

5.13.1. выносіць дакументы з памяшкання Бібліятэкі без запісу ў формах уліку, устаноўленных Бібліятэкай;

5.13.2. уносіць у Бібліятэку друкаваныя выданні, дакументы на электронных і іншых носьбітах, колючыя і рэжучыя прадметы;

5.13.3. рабіць адзнакі на каталожных картках і вымаць іх з каталожных скрынак;

5.13.4. наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

5.13.5. уваходзіць у Бібліятэку з веласіпедамі, жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі-павадыра і да т.п.;

5.13.6. уносіць і выкарыстоўваць капіравальныя прыборы (сканеры, аўдыя-, фота- і відэаапаратуру), мабільныя тэлефоны і іншыя тэхнічныя сродкі ў мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў.

5.13.7. ствараць копіі з выдадзеных у часовае карыстанне кампакт-дыскаў, а таксама перадаваць іх трэцім асобам або здзяйсняць іншыя дзеянні з мэтай здабывання выгады;

5.13.8. вырабляць суцэльнае капіраванне архіваў электронных рэсурсаў бібліятэкі, і выкарыстоўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для капіравання ўтрымання ліцэнзійных рэсурсаў;

5.13.9. размяшчаць у адкрытых рэсурсах Інтэрнэт копіі дакументаў( фрагментаў дакументаў), атрыманых з фондаў бібліятэкі;

5.13.10. самавольна размяшчаць аб’явы, афішы і іншыя матэрыялы, займацца прадпрымальніцкай, агітацыйнай і рэкламнай дзейнасцю ў памяшканнях Бібліятэкі;

5.13.11. курыць у памяшканнях Бібліятэкі.

5.13.12. выконваць сістэмныя працэдуры ў камп’ютарнай сетцы і парушаць правілы карыстання камп’ютарамі ў бібліятэцы;

5.13.13. прымаць ежу, піць чай/ каву, распіваць іншыя напоі ў памяшканнях бібліятэкі;

5.13.14. заходзіць у службовыя памяшканні; карыстацца службовымі тэлефонамі, каталогамі, картатэкамі без дазволу супрацоўнікаў бібліятэкі;

5.13.15 парушаць нормы грамадскага парадку, ствараць непрацоўную абстаноўку ў памяшканнях бібліятэкі (гучна размаўляць, шумець);

ГЛАВА 6 АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ.

6.1. У выпадку страты, пашкоджання дакументаў з фондаў Бібліятэкі карыстальнікі замяняюць іх ідэнтычнымі або прызнанымі Бібліятэкай раўнацэннымі дакументамі. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў карыстальнікі Бібліятэкі кампенсуюць іх кошт у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.2. За страту дакументаў з фондаў Бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі карыстальнікамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны, папячыцелі, дзіцячыя ўстановы, пад наглядам якіх яны знаходзяцца.

6.3. Карыстальнікі, якія нанеслі шкоду маёмасці Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніка, мэбля, электраабсталяванне і інш.), кампенсуюць страты ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.4. Карыстальнікам Бібліятэкі, якія парушылі тэрміны вяртання дакументаў з бібліятэчных фондаў, да моманту вяртання гэтых дакументаў і поўнага ўзаемаразліку па запазычанасці выдача новых дакументаў не ажыццяўляецца.

6.5. За парушэнне дадзеных Правілаў карыстальнікі могуць быць часова абмежаваны ў доступе да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Бібліятэкі на тэрмін, вызначаны Бібліятэкай, ці пазбаўлены яго зусім.

ГЛАВА 7 ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ.

7.1. Бібліятэка мае права:

7.1.1. устанаўліваць Правілы карыстання Бібліятэкай, парадак рэгістрацыі карыстальнікаў Бібліятэкі;

7.1.2. вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў і іншых інфармацыйных рэсурсаў, рэжым доступу да іх, а таксама віды і памеры прадастаўляемых паслуг;

7.1.3. прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага карыстальнікамі Бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

7.1.4. вызначаць тэрмін абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Бібліятэкі карыстальнікам, якія парушылі дадзеныя Правілы;

7.1.5. уносіць дапаўненні і змяненні ў дадзеныя Правілы ва ўстаноўленым парадку.

7.1.6. кантраляваць працу карыстальнікаў з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі (праглядаць статыстыку працы карыстальніка) у мэтах выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб аўтарскіх правах і выключэння несанкцыянаванага выкарыстання рэсурсаў Інтэрнэт, а таксама невыканання карыстальнікамі гэтых правілаў.

7.2. Бібліятэка абавязана:

7.2.1. садзейнічаць рэалізацыі права грамадзян на інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне і на свабодны доступ да бібліятэчных дакументаў;

7.2.2.фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне бібліятэчнай справы і Статутам Бібліятэкі;

7.2.3. ажыццяўляць пастаянны кантроль за вяртаннем у бібліятэку выдадзеных дакументаў;

7.2.4. абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці са Статутам Бібліятэкі і дадзенымі Правіламі;

7.2.5. знаёміць карыстальнікаў пры запісу з Правіламі карыстання Бібліятэкай;

7.2.6. ствараць спрыяльныя ўмовы для работы карыстальнікаў у Бібліятэцы;

7.2.7. забяспечваць высокую культуру абслугоўвання карыстальнікаў;

7.2.8. вывучаць і найбольш поўна задавальняць запыты карыстальнікаў;

7.2.9. захоўваць канфідэнцыяльнасць звестак аб карыстальніках;

7.2.10. інфармаваць карыстальнікаў аб усіх відах паслуг, аказваемых бібліятэкай, аб змяненнях і дапаўненнях у рэжыме яе работы;

7.2.11. удасканальваць бібліятэчнае і інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў, выкарыстоўваючы найноўшыя камп’ютэрныя і інфармацыйныя тэхналогіі.

Поделиться новостью: