Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Спадчына – ласка матчына

3 кастрычніка да юбілею вучонага-гісторыка Леаніда Міхайлавіча Несцярчука (1945), Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала для вучняў 8-9 класаў краязнаўчую вандроўку па творах Леаніда Несцярчука “Спадчына – ласка матчына”. Прысутных пазнаёмілі з яго біяграфіяй, з чаго даведаліся, што Леанід Несцярчук уражэнец Пружаншчыны, а затым адправіліся ў вандроўку па яго кнігах. У час краязнаўчай вандроўкі дзеці даведаліся пра такія кнігі як: “Замкі, палацы і паркі Берасцейшчыны Х – ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы”, “Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму”, “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны”, “Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: манарх, асветнік, мецэнат”, “Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам”.

Прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што наша Брэстчына вызначаецца мноствам унікальных шэдэўраў архітэктуры і славіцца знакамітымі асобамі, што вельмі многа робіцца дзяржавай да адраджэння гістарычных аб’ектаў.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная паліца: “Ён мерае час стагоддзямі”.

А.М. Антончык (загадчык Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: