1 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адбылася сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь Марыяй Кулецкай. Тэмай выставы было «Адраджэнне традыцыйных рамёстваў Пружаншчыны». Марыя Мікалаеўна паказала гасцям спосабы роспісу па шкле, аплікацыю і пляценне саломкай, працу з карункамі. На сустрэчы прысутнічаў народны хор ветэранаў працы «Чырвоны гваздзік» (пад кіраўніцтвам Юліі Пропер), які падараваў прысутным некалькі цудоўных песень.