Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік — юбіляр

14 лютага будзе святкаваць свой юбілей беларускі дзіцячы пісьменнік Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік.

Уладзімір Ягоўдзік — празаік, драматург, з’яўляўся галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1997 — 2003) і «Лесавік» (1995 — 2010). Лаўрэат прэміі імя Янкі Маўра (1994). Аўтар кніг для дзяцей «Янка і Ружа», «Дзівосны карабель», «Бабуліна варта», «Медзяны дзядок», «Год-карагод» «Сем цудаў Беларусі» і інш. Заснаваў серыю аўтарскіх фотакніг «Скарбы Радзімы» (2008 — 2018), прысвечаных прыродзе Беларусі.

Нам і нашым чытачам пашчасціла неаднаразова вітаць Уладзіміра Ягоўдзіка ў бібліятэцы. Яго сустрэчы заўсёды выклікалі цікавасць школьнікаў і дарослых. Менавіта Уладзімір Іванавіч быў ініцыятарам таго, каб Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка насіла імя Алены Лось. З гэтай нагоды пісьменнік падарыў бібліятэцы літаграфіі мастачкі, якія займаюць пачэснае месца ў нашым кніжным доме.

Да юбілею пісьменніка ў бібліятэцы аформлена кніжная паліца «Падарункі дзядзькі Ягоўдзіка», на якой прадстаўлены кнігі аўтара, напісаныя ў розны час, на розныя тэмы, але кожная з іх адметная, яркая і змястоўная.

Дзімітруковіч В.Ф. (заг. РДБ імя А.Лось)

Кніжная паліца «Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка» (Ружанская ДБ)

 

Поделиться новостью: