16 студзеня 2021 года спаўняецца 85 год з дня нараджэння нашага вядомага земляка Васіля Сёмухі. Ён быў выдатным вучоным-мовазнаўцай і таленавітым перакладчыкам. Дзякуючы яму, на роднай мове загучалі творы класікаў сусветнай літаратуры: Гёте, Шылера, Гейнэ, Брэхта, Зюскінда, Фалады і іншыя. Сэнсам жыцця вучонага Васіля Сёмухі стаў пераклад Бібліі на родную мову.
Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось падрыхтавала відэапрэзентацыю пра нашага знакамітага земляка. Прыемнага прагляду!