Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Шарашэўскай горпасялковай бібліятэцы аформлена выстава «Ведай мову сваю, беларус!». Выставу ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі: першая знаёміць чытачоў з рознымі цікавосткамі беларускай мовы, а другая запрашае пачытаць папулярныя творы беларускай мастацкай літаратуры.
Фасевіч В.У. (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)