Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Беларуская хата – шчодрая і багатая

З мэтай выхавання   любові і павагі да духоўных скарбаў свайго народа і развіцця зацікаўленасці гісторыяй роднага краю, мясцовымі традыцыямі  і звычаямі, далучэння слухачоў да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы ў дзіцяча-юнацкім аддзеле ЦРБ ім. М. Засіма  для вучняў 8 “А” класа сярэдняй школы № 3 прайшла краязнаўчая гадзіна “Беларуская хата – шчодрая і багатая”.

На мерапрыемстве дзеці мелі ўнікальную магчымасць дакрануцца да гісторыі – патрымаць у руках прадметы быту, якімі карысталіся нашы продкі; пачаставацца стравамі беларускай кухні і атрымаць сапраўдную асалоду ад смаку і водару ліпавай гарбаты.

Для кожнага з нас гэта тая спадчына, зробленая рукамі і духоўная, якую мы атрымалі ад продкаў і якую мы павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам. Што страцілі мы з гэтай спадчыны? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, — трэба.

Н.С. Купрэева (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий