Філіял “Пружанская гарадская бібліятэка” далучыўся да праекту “Кожная пятніца – роднае сваё”. Для вучняў 4 “А” класа сярэдняй школы №5 прайшла гутарка “Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы”. Апавяданні, казкі, вершы Васіля Віткі выхоўваюць любоў да роднай зямлі. У гульнявой форме дзеці пазнаёміліся з рознымі кнігамі пісьменніка.
Т.С. Ракіцкая (загадчык філіяла “Пружанская гарадская бібліятэка”)

