У дні ўсенародных свят, у час парадаў і дэманстрацый працоўных калектываў мы заўсёды звяртаем увагу на людзей, на грудзях якіх па добраму дзесятку ордэнаў і медаляў. Гэта — ветэраны вайны. Гледзячы на іх, пранікаешся нейкай асаблівай удзячнасцю, бо іменна яны ў жорсткіх баях з ворагам заваявалі для нас чыстае неба, мірную стваральную працу.
3 кожным годам становіцца менш былых франтавікоў. Аднак па-ранейшаму моцнай застаецца ix дружба. Ветэраны рэгулярна праводзяць сустрэчы на месцах былых баёў, выступаюць перад насельніцтвам вызваленых імі ў час вайны гарадоў і вёсак. Расказы аб мужнасці, гераізме іх аднапалчан выклікаюць у слухачоў пачуццё патрыятызму, дапамагаюць маладому пакаленню ісці па правільнай дарозе ў жыцці.
Гэтым летам, з 13 па 17 ліпеня, у Пружанах адбудзецца чарговы, шосты злёт ветэранаў 1-га Краснаградскага механізаванага корпуса, які вызваляў наш горад і раён ад фашысцкай навалы. Рэдакцыя нашай газеты звязалася з саветам ветэранаў корпуса, які даслаў у наш адрас успаміны многіх удзельнікаў баёў за Пружаншчыну.
Сёння мы друкуем першы матэрыял з гэтай серыі — успаміны былога камандзіра 19-й мехбрыгады корпуса, затым начальніка штаба корпуса, а цяпер старшыні савета ветэранаў і КМК генерал-маёра танкавых войск у адстаўцы Уладзіміра Васільевіча Яршова.
IШОЎ 1942 ГОД, другі год Вялікай Айчыннай вайны. Савецкія войскі здолелі ператварьщь вымушаны адыход у планамерную стратэгічную абарону, аказваючы ворагу ўпартае супраціўленне на выгадных рубяжах. Адпор ворагу шырыўся з кожным годам і месяцам, страты яго станавіліся ўсё больш адчувальнымі. Савецкія Узброеныя Сілы набывалі баявы вопыт, расло майстэрства нашых воінаў, больш стала паступаць фронту зброі і баявой тэхнікі, больш стала падходзіць з глыбіні краіны рэзерваў і фарміраванняў.
Контрнаступленне пад Масквой паказала, якімі вялікімі магчымасцямі валодае наша армія для наступальных дзеянняў, але для гэтага неабходны былі танкі ў вялікай колькасці. I ўжо ў 1942 годзе наша прамысловасць стала выпускаць танкі ў неабходнай колькасці, што ў сваю чаргу дало магчымасць пачаць фарміраванне буйных рухомых, манеўраных злучэнняў — танкавых і механізаваных карпусоў. Месцам фарміравання была выбрана Уладзімірская вобласць.
Камандзірам 1-га механізаванага корпуса быў назначаны вопытны танкавы камандзір генерал-маёр Міхаіл Дзмітрыевіч Саламахін, ваенным камісарам — палкоўнік Рыгор Іванавіч Купыраў, начальнікам штаба — палкоўнік Іван Васільевіч Дубавой.
У раёне фарміравання з прыбываючым асабовым саставам праводзілася ўзмоцненая баявая падрыхтоўка, ішлі стрэльбы, ваджэнне танкаў, абкатка мотапяхоты танкамі ў траншэях. Шмат увагі надавалася партыйна-палітычнай рабоце.
У верасні 1942 года корпус быў поўнасцю ўкамплектаваны і хутка атрымаў загад прыбыць у распараджэнне камандуючага Калінінскім фронтам. Воіны гарэлі жаданнем хутчэй уступіць у бой і вызваляць сваю Радзіму.
Каб дапамагчы савецкім войскам, якія змагаліся ў Сталінградзе, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне павялічыць актыўнасць Калінінскага і Заходняга франтоў, каб не дапусціць перакідванне рэзерваў гітлераўцаў на Сталінградскі фронт. 25 лістапада 41-я армія, у склад якой увайшоў наш корпус, перайшла ў наступленне. Гэта і быў дзень баявога хрышчэння корпуса. На працягу дваццаці сутак працягваліся баі ў раёне горада Белы. Абарона праціўніка была прарвана на глыбіню больш як 50 кіламетраў.
Пасля заканчэння наступальнай аперацыі корпус стаяў у абароне, а потым быў выведзены ў рэзерв Стаўкі і перададзены ў склад Стэпавага фронту. За баі пад г. Белы больш як 600 воінаў корпуса былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Папоўніўшыся асабовым саставам, баявой тэхнікай, корпус прыняў удзел у абарончых баях Курскай бітвы і ў контрнаступленні нашых войск, па вызваленню левабярэжнай і часткі правабярэжнай Украіны. 5 жніўня былі вызвалены Арол і Белгарад і ў азнаменаванне гэтай радаснай падзеі ў Маскве ўпершыню быў зроблены салют і зачытан загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. У ліку вызначыўшыхся злучэнняў у загадзе быў названы і наш корпус.
Затым мы вызвалялі Харкаў, фарсіравалі Днепр, прарвалі адчаянную абарону фашыстаў і вызвалілі горад Краснаград. Корпус атрымаў назву Краснаградскага. У выніку баёў 43-га года тысячы воінаў корпуса былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 17 чалавек удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
У другой палавіне 1944 года корпус быў перакінуты на беларускі напрамак. 24 чэрвеня 1-ы Беларускі фронт перайшоў у наступленне, а назаўтра наш корпус быў уведзены ў прарыў па двух маршрутах. Умовы для вядзення бою механізаванымі войскамі былі цяжкімі. Лясы і балоцістая мясцовасць, сярэднія і малыя рэчкі, замініраваныя дарогі абмяжоўвалі магчымасці шырокага манеўру танкамі і механізаванымі сродкамі. Аднак ужо 27 чэрвеня корпус пераразае шашу Бабруйск — Слуцк і адразае шляхі адыходу бабруйскай групоўкі гітлераўцаў. Далейшы наш шлях ішоў на Баранавічы. Аднак камандуючы 28 арміяй вырашыў корпус у бой за Баранавічы не ўводзіць, а абысці іх з поўначы і таксама перарэзаць шляхі адыходу мінскай і баранавіцкай груповак.
(Заканчэнне ў наступным нумары)
Краснаградцы ў баях за Радзіму
(Заканчэнне. Пачатак у мінулым нумары).
Пасля таго, як былі вызвалены Баранавічы, брыгады корпуса зноў кінуліся наўдагон ворагу. I вось мы выйшлі ў раёне Сяльца і Бярозы да Ясельды. Наступны загад быў такі: сканцэнтравацца ў лесе ўсходней Смаляніцы і ісці на Пружаны па маршруту Смаляніца—Залессе—Стараволя. У Стараволі нашы войскі павінны былі перарэзаць шашу і адрэзаць шляхі адыходу праціўніку з Пружан на заходнім і паўночна-заходнім напрамках.
Наступленне пачалося раніцай 15 ліпеня. Ішло яно днём і ноччу. Вораг імкнуўся ўтрымаць Пружаны — буйны населены пункт, праз які праходзілі важный шашэйныя дарогі, і таму ўпарта супраціўляўся. Камандаванню корпуса прыйшлося ўвесці ў бой усе брыгады. Адбіваючы шматлікія контратакі 37-я механізаваная і 219-я танкавая брыгады ў гэты ж дзень авалодалі вёскай Засімавічы і перарэзалі шашу. На гэтую ж шашу ў раёне Стараволі выйшлі 19-я і 35-я механізаваныя брыгады.
Задача, пастаўленая перад корпусам, была выканана. Мы былі гатовы павярнуць на Пружаны, дзе грымеў бой, але атрымалі новы загад: ісці на Брады, а адтуль на вёску Палявая Рэчыца, каб перарэзаць шашу Пружаны—Відамля, па якой адкочваўся адступаючы вораг. 219-я танкавая брыгада, узмоцненая артылерыйскімі, мінамётнымі і сапёрнымі падраздзяленнямі, ішла галаўной. Не ўвязваючыся ў зацяжныя баі, брыгада прарвалася праз Брады ў Палявую Рэчыцу. Шлях да адступлення фашыстам быў адрэзаны. А 17 ліпеня войскі 28-й арміі, у склад якой мы ўваходзілі, авалодалі Пружанамі.
Прыбліжалася дзяржаўная граніца СССР, а значыць і выгнанне фашыстаў з савецкай зямлі 30 ліпеня 1944 года быў вызвалены Брэст. За паспяховыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі 1935 механізаваныя брыгады ўдастойваюцца назвы Слонімскіх, а 294 мінамётны, 347 танка-самаходны і 1822 артылерыйска-самаходны палкі — назву Брэсцкіх.
Корпус пераносіць свае баявыя дзеянні на тэрыторыю Польшчы. Падышоўшы да прадмесця Варшавы — Прагі, ён перадаецца ў склад 2-й гвардзейскай танкавай арміі і разам з ёю выводзіцца ў рэзерв Стаўкі. Войскам патрабаваўся адпачынак, бо з 25 чэрвеня па 16 жніўня корпус прайшоў з баямі больш як 1 000 кіламетраў, вызваліўшы звыш 1 200 населеных пунктаў.
Падрыхтоўка да будучых баёў ішла грунтоўная і сур’ёзная. 14 студзеня 1945 года пачалася Вісла-Одэрская аперацыя. Ужо ў гэты дзень корпусу прыйшлося ўступаць у бой з буйнымі групоўкамі ворага. Пасля адбіцця ўдараў фашыстаў корпус атрымлівае самастойны кірунак наступлення. Захоплены гарады Сахачаў, Кутна, Ловіч, Кладава. Да граніцы Германіі засталося 150 кіламетраў. Націск нашых воінаў няспынны, нягледзячы на моцныя абарончыя збудаванні ворага. Уперадзе — рака Нетцэ. Гэта ўжо дзяржаўная граніца Германіі. Яе часці корпуса перасеклі 25 студзеня. Гэта выклікала вялікі ўздым у воінаў. На танках, гарматах, аўтамашынах з’явіліся надпісы «На Берлін».
Вайна ў Еўропе набліжалася да канца. Заставалася правесці заключную аперацыю — Берлінскую. Пачалася яна 16 красавіка. У 5 гадзін раніцы ўся мясцовасць азарылася водблескамі разрываў артылерыйскіх снарадаў і мін. Паветра напоўнілася гулам бамбардзіроўшчыкаў. 30 мінут працягвалася авіяцыйна-артылерыйская падрыхтоўка, на працягу якой вораг не зрабіў ні аднаго выстралу ў адказ. У паветра ўзляцелі тысячы рознакаляровых ракет, успыхнулі 140 пражэктараў, расстаўленых праз кожныя 200 метраў. Больш як 100 мільярдаў свечак такая была іх агульная магутнасць — асляплялі нямецкія войскі і паказвалі нашай пяхоце аб’екты атакі. На працягу ўсяго дня 17 красавіка прабівалася абарона Зеелаўскіх вышынь. І толькі ў канцы дня яна была часткова прарвана. Назаўтра нашы войскі поўнасцю захапілі вышыні.
20 красавіка, ведучы ўпартыя баі корпус выходзіць да горада Бернау, у 40 кіламетрах ад Берліна. Спроба з ходу авалодаць горадам не прынесла поспеху, і толькі — пасля абходнага манеўру ён быў захоплены. У тэты дзень войскі корпуса былі ў 15 кіламетрах ад Берліна. 21 красавіка нашы брыгады завязалі баі на ўскраіне Берліна. Адразу ж уцягнуліся ў вулічныя баі. Вулічны бой — адзін з самых складаных відаў бою, асабліва ў вялікім горадзе. Выкарыстаць танкі ў якасці ўдарнай сілы, масіравана было немагчыма. Прыйшлося дзейнічаць невялікімі групамі танкаў, з асобнымі гарматамі і невялікімі падраздзяленнямі пяхоты, па метаду штурмавых груп.
На працягу трох сутак корпус з баямі прабіваўся да цэнтра Берліна. За гэты час быў выпрацаваны метад вядзення вулічных баёў. Ствараліся штурмавыя групы з танкаў, сапёраў і пяхоты сілаю да ўзвода. Падобная тактыка ўпаўне сябе апраўдала і прынесла добрыя вынікі.
За рашучыя дзеянні 219 танкавая брыгада атрымлівае назву Берлінскай. Усе брыгады і палкі ўзнагароджваюцца ордэнамі Савецкага Саюза. Тысячы воінаў атрымалі ўрадавыя ўзнагароды, а 12 чалавек былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Удзелам у Берлінскай аперацыі закончыўся баявы шлях 1-га Краснаградскага механізаванага корпуса ў Вялікай Айчыннай вайне. 3 1942 па май 1945 года корпус прайшоў вялікі баявы шлях. 17 разоў ён удастойваўся ўпамінання ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, 47 воінаў атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза, 18380 чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Нямала доблесных воінаў корпуса аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, за вызваленне народаў Еўропы ад прыгнёту фашызму. Памяць аб іх захоўваецца ў нашых сэрцах. Нямала крыві пралілі нашы воіны на полі бою. Але краснаградцам не прыходзіцца чырванець перад сваімі нашчадкамі — яны з гонарам пранеслі свае баявыя сцягі на полі бітвы.
У. ЯРШОЎ, старшыня савета ветаранаў 1-га КМК, генерал-маёр танкавых войск у адстаўцы.
Яршоў, У. Краснаградцы ў баях за Радзіму / У. Яршоў // Зара камунізму. 1978. 18 мая; 20 мая. С. 3.