Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Майстар гістарычнага рамана

13 лістапада ў філіяле “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гасцёўня “Майстар гістарычнага рамана, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Гасцямі былі навучэнцы 11 класа Параслянскай сярэдняй школы.

Удзельнікі мерапрыемства праслухалі аповед пра жыццё і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) — паэта, празаіка, драматурга і сцэнарыста, стваральніка беларускага гістарычнага рамана. Пазнаёміліся з шматграннай спадчынай пісьменніка. Асаблівая ўвага была ўдзелена яго самым вядомым працам, такім як гісторыка-дэтэктыўны раман “Дзікае паляванне караля Стаха” (1964), а таксама іншым знакавым творам — “Хрыстос прызямліўся ў Гродне” і “Чорны замак Альшанскі”. Навучэнцы прачыталі вершы Караткевіча, а таксама асобныя, найбольш яркія ўрыўкі з яго раманаў, што дазволіла глыбей адчуць багатую мову і атмасфернасць яго твораў.

Завяршальным акордам мерапрыемства стаў прагляд буктрэйлера па кнізе “Дзікае паляванне караля Стаха”. Гэты раман, які спалучае ў сабе элементы дэтэктыва, містыкі і народнага фальклору, паслужыў асновай для культавага аднайменнага фільма, які крытыкі называюць узорам беларускага фолк-хорару.

Мерапрыемства ў літаратурнай гасцёўні дазволіла старшакласнікам акунуцца ў творчасць аднаго з самых важных беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя і адкрыць для сябе яго творы, якія застаюцца актуальнымі і захапляльнымі для сучаснага чытача.

Н.У Каршункова (загадчык філіяла “Новазасімавіцкая сельская бібліятэка”)

Поделиться новостью:

Добавить комментарий