Дзень 22 чэрвеня 1941 года ведае кожны савецкі чалавек. Фашысцкія полчышчы напалі на нашу краіну. А Паўлу Васільевічу Бальцэвічу — жыхару вёскі Лінова — у той дзень якраз споўнілася 16 гадоў. Разам з многімі аднагодкамі ён быў вывезены ў фашысцкае рабства і толькі ў 1945 годзе, пасля вызвалення з няволі, Павел Васільевіч быў мабілізаваны ў дзеючую армію. Быў кулямётчыкам.
— Служыць давялося ўсяго некалькі месяцаў, — успамінае ветэран, — а запомнілася на ўсё жыццё…
Колькі разоў, чытаючы ў кнігах і гледзячы ў кіно пра баі, мы захапляліся подзвігамі нашых салдат, афіцэраў! Ведайце ж, што ў гэтых баях удзельнічаў і малады кулямётчык Бальцэвіч.
— Мой кулямёт, — успамінаў Павел Васільевіч, — ад бесперапыннай стральбы станавіўся такім гарачым, што выкіпала вада, прызначаная для ахалоджвання…
За бой пад Кюстрынам ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
Дзень Перамогі П. В. Бальцэвіч адзначаў у Берліне. Там ён удзельнічаў у ваенным парадзе савецкіх войск.
НА 3ДЫМКУ: П. В. Бальцэвіч.
Адважны кулямётчык : П. В. Бальцэвіч // Зара камунізму. 1988. 23 лютага.