Да Дня народнага адзінства ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла гісторыка-літаратурная гадзіна “Адзінства ў нас”. У час мерапрыемства дзецям расказалі гісторыю ўзнікнення свята, паказалі відэаролікі, якія яны потым абмеркавалі. Затым прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі вершы пра Беларусь, складалі пазл.
У завяршэнні мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Разам мы – краіна Беларусь”.
Жалнерчук М.С. (бібліятэкар філіяла “Ліноўская сельская бібліятэка”)