У філіяле “Мокраўская сельская бібліятэка” для выхаванцаў групы падоўжанага дня пры Мокраўскай сярэдняй школе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Бацькі ў нашым лёсе”.
Дзеці даведаліся пра святкаванне Дня маці і Дня таты ў нашай краіне. На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі сардэчныя вершы і песні ў адрас нашых дарагіх бацькоў. Мерапрыемства стала ўрокам маралі, духоўнасці, дабрыні і цярпімасці.
А.Я. Гервель (бібліятэкар філіяла “Мокраўская сельская бібліятэка”)