Гасцямі дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма сталі самыя маленькія чытачы (дзіцячы садок №4). Літаратурны карагод “Беларуская казка ў госці ідзе” запрасіў дашкольнікаў на сустрэчу з беларускімі народнымі казкамі і казкамі беларускіх пісьменнікаў. З дапамогай маляванай лялькі маленькім чытачам была прадэманстравана казка Ніны Мацяш “Два браты і сякера”.
Чулец Г.А. (бібліятэкар чытальнай залы)