У чытальнай зале дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма аформлена кніжная выстава “Беларускія кнігі — дзецям”. Чытачы малодшага школьнага ўзросту змогуць пазнаёміцца з беларускімі народнымі казкамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў. Яны знойдуць на кніжных паліцах многа цікавага пра гісторыю роднага краю і культуру беларусаў, пра знакімітых людзей і прыроду зямлі беларускай.
Чулец Г. А. (бібліятэкар дзіцяча-юнацкага аддзела ЦРБ імя М. Засіма)