24 чэрвеня для наведвальнікаў прышкольнага лагера была праведзена эрудыт-гульня “Беларусь – мой край чароўны і загадкавы”. З навучэнцамі 4 класа Ружанскай школы мы адправіліся ў падарожжа па родным беларускім краі — у мінулае, сучаснае і будучае. У спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды. На працягу падарожжа мы рабілі прыпынкі: “Гістарычны”, “Каменны летапіс”, “Беларусь – мая Радзіма”, “Славутыя імёны Беларусі”, “У свеце народных традыцый”.
На кожным прыпынку дзецям былі дадзены заданні, з якімі абедзьве каманды добра спраўляліся. Вучні падчас гульні не толькі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, а таксама пазналі шмат новага пра нашу Рэспубліку Беларусь.
Бібліятэкар Ружанскай ГпБ Севасцьянчык Н.У.