Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Брэстчына гістарычная

Брэсцкая вобласць не толькі важны турыстычны рэгіён, а яшчэ зямля з багатым гістарычным мінулым. На працягу ўсёй гісторыі Брэстчына была месцам перасячэння гандлёвых, культурных і дыпламатычных шляхоў.

Наколькі добра студэнты Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа ведаюць гісторыю нашага рэгіёна, супрацоўнікі Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма вырашылі праверыць і правялі гісторыка-краязнаўчы квэст “Брэстчына гістарычная”. Падзяліўшыся на дзве каманды, юнакі і дзяўчаты не толькі ўспомнілі важныя гістарычныя падзеі, старажытныя храмы і палацы нашай зямлі, а і пазнаёміліся з народнымі абрадамі і кухняй Брэстчыны. Сапраўды, нам ёсць чым ганарыцца. Берасцейшчына нездарма славіцца сваёй самабытнасцю і лічыцца своеасаблівым запаведнікам традыцыйнай мастацкай культуры. 

Аляксеева В.В.

Поделиться новостью:

Добавить комментарий