Пружанская районная библиотека им. М.Засима

ГУК "Пружанская централизованная библиотечная система"

Ведай і любі родную мову

     Да Дня роднай мовы ў філіяле “Ружанская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8 класа. Змагаліся дзве каманды: “Зычныя” і “Галосныя”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі розныя заданні, такія як: адгадвалі загадкі, складвалі новыя словы на прыпынку “Шарада” са слова “Пралеска”,  знаходзілі пачатак і канец прыказкі, у конкурсе “Перакладчыкі” перакладалі словы ці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую і г.д. Гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.

І.М. Дулько (загадчык філіяла “Ружанская гарпасялковая бібліятэка”)

Поделиться новостью: