Вяд. 1. Кожны свядомы беларус ведае Коласа, Купалу, Быкава, Караткевіча ды іншых кітоў нацыянальнай літаратуры. А хто з сучасных аўтараў самы папулярны? Каго чытаюць не толькі ў Беларусі, але і ў замежных краінах? Кнігі якіх пісьменнікаў часцей шукаюць у Інтэрнэце? Сёння мы адкажам на ўсе гэтыя пытанні.Сярод сучасных беларускіх пісьменнікаў мы вылучылі топ-5 найлепшых. Прапануем пазнаёміцца з імі бліжэй.
Вяд.2. Пачнем мы наш топ з Людмілы Рублеўскай — вядомай паэткі, празаіка, журналісткі і літаратурнага крытыка.
Нарадзілася Людміла ў г. Мінску ў сям’і служачых. Сярэднюю школу скончыла з адзнакай. Наведваць бібліятэкі і складаць вершы пачала ў раннім дзяцінстве: “Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Потым я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама…”.
/ урывак з відэароліка “Rubleuskaya” (дзяцінства Людміла) /
Вяд.1. У 1984 годзе скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (аддзяленне архітэктуры) і на працягу двух гадоў працавала тэхнікам-архітэктарам на заводзе “Гарызонт”, дзе афармляла працоўныя інтэр’еры.
/ урывак з відэароліка “Rubleuskaya” (Людміла Рублеўская раскавае аб тым, чаму вырашыла паступаць менавіта ў гэты тэнікум) /
Вяд.2. Як літаратар Людміла Рублеўская пачынала з паэзіі – спачатку на рускай мове, а потым, пад уплывам беларускіх класікаў Уладзіміра Караткевіча і Максіма Багдановіча – на беларускай. Першая публікацыя – верш у мінскай газеце “Знамя юности” у 1983 годзе.
Вяд.1. У 1986-1987 гадах Людміла вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ім. А. М. Горкага ў Маскве, дзе і пазнаёмілася са сваім будучым мужам, паэтам Віктарам Шніпам. 24 ліпеня 1987 года яны ажаніліся і разам вярнуліся ў Беларусь. Людміла Рублеўская перавялася на беларускае аддзяленне філфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
/ урывак з відэароліка “Rubleuskaya” (каханне Ларысы Рублеўскай і Віктара Шніпа) /
Вяд.2. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1994 годзе Людміла Рублеўская працавала ў многіх месцах — літаратурным кансультантам у “Народнай газеце”, рэдактарам аддзела крытыкі часопіса “Першацвет”, у газетах “Наша слова”, “Літаратура і мастацтва”, “СБ — Беларусь сегодня” і “Звязда”. Некаторы час была аўтарам серыі радыёперадач па гісторыі і сучаснасці беларускай мовы, якія трансляваліся на канале “Культура” пад назвай “Дзеяслоў”.
/ урывак з відэароліка “Rubleuskaya” (Ларыса Рублеўская аб сваёй рабоце ў газетах) /
Вяд.1. Друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Нёман”, “Ветразь”, “Работніца і сялянка”, у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Аўтар паэтычных зборнікаў “Крокі на старых прыступках”, “Замак месячнага ззяння”, “Балаган”, “Рыцарскія хронікі” і іншыя.
Вяд.2. Той, хто цікавіцца беларускай літаратурай, не мог не чуць імёны Пранціша Вырвіча і Барталамея Лёдніка, авантурыстаў родам з XVIII стагоддзя, герояў знакамітай прыгодніцкай сагі Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”. Выдатная мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта, захапляльная атмасфера века “плашча і кінжала”, сапраўдныя таямніцы беларускай гісторыі захопяць чытача з першых старонак твора, які, дарэчы, нядаўна экранізаваны.
/ відэаролік “Новая гістарычная стужка “Авантуры Пранціша Вырвіча” ад кінастудыі Беларусьфільм” (тэлеканал Беларусь3) /
Вяд.1. Тэксты твораў Людмілы Рублеўскай адрозніваюцца інтэлектуальнасцю і рамантызмам, тонкім гумарам і захапляльнымі сюжэтамі. Так, напрыклад, у рамане “Падзямелле Ромула” (2012) дзеянне кнігі разгортваецца паралельна ў розных часах вакол аднаго і таго ж артэфакта. У цыкле апавяданняў “Старасветскія міфы горада Б*” (2002) вядомыя антычныя міфы скрыжоўваюцца з рэаліямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя.
Вяд.2. А сюжэт аповесці “Ночы на Плябанскіх Млынах” (2007) пабудаваны на міфах і легендах горада Мінска. У гатычным рамане “Скокі смерці” (2005) галоўныя героі шукаюць разгадку “скокаў смерці”, страшнай сярэднявечнай псіхічнай эпідэміі і спрабуюць разабрацца са сваімі пачуццямі. А ў рамане “Забіць нягодніка, або Гульня ў Альбарутэнію” (2008) — дзеянне разгортваецца вакол часовага партала паміж 2000 і 1933-м.
Вяд.1. Сваімі кнігамі пісьменніца сведчыць, што мінулае і сучаснасць здольныя адчуваць узаемны ўплыў, а іншыя часавыя каардынаты не перашкаджаюць блізкім па духу людзям разумець адзін аднаго. Творчасць Людмілы Рублеўскай пазначана цікаўнасцю да ўсяго надзвычайнага, выключнага, настойлівым жаданнем спазнаць таямніцы гэтага свету, уменнем гарманічна і цэласна яго адлюстроўваць.
Вяд.2. Па запыце “чытаць” часцей за ўсё карыстальнікі інтэрнэту шукаюць кнігі Вольгі Грамыкі. Пісьменніца працуе ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі, а галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца адмоўныя ў традыцыйным разуменні персанажы: вампіры, ведзьмы, пярэваратні, драконы і гэтак далей. Творы Вольгі адрозніваюцца іроніяй, якая часам пераходзіць у сарказм. За 22 гады кар’еры яна напісала больш за 20 кніг і не раз перамагала ў міжнародным фестывалі “Зорны мост” і нават атрымала медаль імя М. Гогаля.
Вяд.1. Вольга нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска. Замужам, мае сына. Цярпець не можа ўборку, затое любіць блукаць па прасторах сеткі. Асвоіла масу прафесій — пачынаючы ад дворніка і заканчваючы газазваршчыкам. Хобі — развядзенне цыбульных раслін, рыбалка, падарожжа куды і на чым заўгодна, выхаванне дзіцяці і мужа, а таксама калекцыянаванне кубкаў і піўных этыкетак. Марыць пра кругасветнае падарожжа “па ўсіх краінах і трапічных астравах”.
Вяд.2. Выдавацца Вольга Грамыка пачала з 2003 года. І сама пісьменніца дзеліць сваю творчасць на тры перыяда: вершаваны жахлівы (з 4 да 12 гадоў, жудасныя паэмы пра з’едзеных ваўкамі зайчыкаў і сумныя васілечкі), пісьменніцкі забаўляльны (з 14 да 18 гадоў, забаўляліся сябры і рэдактары часопісаў, якія чыталі гэтае трызненне) і пісьменнік славалюбівых задум з больш-менш паспяховай рэалізацыяй.
/ урывак з відэароліка “Ольга Громыко представила свои новые книги в Библио-Глобусе” (2023) (Вольга Грамыка расказвае аб тым, як пачала пісаць) /
Вяд.1. Самы знакаміты цыкл пісьменніцы пра ведзьму Вольху. Выпускніца Стармінскай школы магіі Вольха Рэдная адпраўляецца на практыку… да вампіраў і іх правадыру з імем, якое цяжка вымаўляецца. На здзіўленне, вампіры аказваюцца зусім не такімі, як іх абвыклі маляваць: і кроў яны ў людзей не п’юць, і наогул усё ў іх уладкована на рэдкасць разумна і прыстойна, а галоўны вампір разумны, высакародны і добры сабой. Але ёсць у вампірскай дзяржаве некаторыя праблемы. А для Вольхі Рэднай праблемы — гэта яе другое імя. Зразумела, гераіня нырае ў прыгоды з галавой, і мы з вамі будзем іх сведкамі на працягу ўсіх чатырох кніг. Калі вы да гэтага часу незнаёмыя з гэтым цыклам — самы час яго пачытаць.
Вяд.2. А вось беларускім легендам аб “цмоках” прысвяціла свой першы выдадзены раман “Цвет вечности” гомельская пісьменніца Ала Грын. Яна нарадзілася ў 1995 годзе. Вучылася ў школе з тэатральным ухілам, аднак больш любіла прыдумляць гісторыі, чым іграць ролі на сцэне. Першыя літаратурныя пробы зрабіла ў 14 гадоў, не асабліва разлічваючы на поспех, аднак з часам творы Алы знайшлі прыхільнікаў.
Вяд.1. Па словах пісьменніцы, у яе першых гісторыях бушавалі зомбі-вірусы, героі спрабавалі выжываць у постапакаліптычных умовах. Фэнтэзі з’явілася не адразу: “Я кахала “Гары Потэра”, чытала яшчэ пару кніг у падобнай тэматыцы, але не думала, што сама вазьмуся пісаць фэнтэзі. А потым мне трапілася серыя кніг “Алая зіма”, заснаваная на азіяцкай міфалогіі, і я праглынула яе за пару дзён. Ачулася ўжо з устойлівым жаданнем напісаць фэнтэзі-гісторыю, але не па нейкай іншай культуры, а па той, што будзе блізкая нашым чытачам. Пачала вывучаць беларускую міфалогію больш падрабязна, і “цмокi” не пакінулі мяне абыякавай. Так пачалася праца над цыклам “Кобальтовый дракон”, у які ўвайшлі “Цвет вечности” і “Цвет ночи”. Я ўпісала ў сюжэт наш родны горад, яго вуліцы, крамы, кафэ і ў цэлым загадкавую атмасферу Палесся”.
Вяд.2. Прозвішча Грын, вядома ж, з’яўляецца псеўданімам. Патрэба ў ім узнікла, калі пісьменніца вырашыла выйсці са сваім першым раманам у інтэрнэт: “Мне стала мала проста пісаць у стол, хацелася пачуць меркаванне чытачоў, таму вырашыла апублікаваць кнігу на адным з літаратурных рэсурсаў. Патрэбен быў псеўданім. Але я не з тых пісьменнікаў, якія загадзя шукаюць нейкі гучны і прыгожы псеўданім, а ўсе варыянты, якія прыходзілі на розум, не адлюстроўвалі мяне, не здаваліся сугучнымі майму імені. Прозвішча Грын, якое я ў выніку выбрала, стала данінай удзячнасці аднаму з маіх любімых аўтараў — Аляксандру Грыну. Яго “Алые паруса” натхнялі мяне ў юнацтве на выкананне мары — пісаць і выдаваць кнігі. Як і Асоль, я верыла ў тое, што яна абавязкова выканаецца. Так і атрымалася”.
Вяд.1. Цыкл “Кобальтовый дракон” Алы Грын апавядае пра сям’ю, якая займаецца развядзеннем хатніх драконаў пад Гомелем. Галоўная гераіня Ава, як і яе бацькі, умее ісці на кантакт з незвычайнымі гадаванцамі і даглядае іх у вольны ад вучобы час.
У кампаніі яе сяброў часта расказваюць ля вогнішча легенды: пра старажытных быкоў з залатымі рагамі, завабліваючых падарожнікаў у непраходныя балоты, пра русалак, пра ваўкалакаў і іншыя. Вось толькі не ўсе гэтыя гісторыі — выдумкі. Ава лепш за іншых ведае, як лёгка легенда можа стаць явай. Калі абуджаецца старажытны забыты вораг драконаў і людзей, менавіта Аве трэба акунуцца ў свет з паданняў, населены разнастайнымі міфічнымі духамі.
Вяд.2. Алу Грын ужо нельга назваць пачаткоўцам у свеце літаратуры. Яе кнігі чытаюць, тыражы раскупляюцца, чытачы дзеляцца сваімі думкамі аб героях, чакаюць працягі. Аўтар лічыць пісьменніцтва своеасаблівай тэрапіяй, магчымасцю акунуцца ў неверагодныя светы і справіцца з праблемамі.
Вяд.1. У нашым топе прысутнічае і яшчэ адна пісьменніца з Гомельшчыны Аксана Ласоўская.
Аксана нарадзілася ў вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна. “С детства я очень любила книги, читала их запоем, – прызнаецца яна, — Первые мои публикации появились в школьные годы в журнале «Подружка»…”.
Вяд.2. Потым Аксана Аляксееўна паступіла на біялагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна і паспяхова скончыла яго. Зараз яна працуе кіраўніком гуртка ў Доме культуры ў Буйновічах.
Вяд.1. На сённяшні дзень Аксана Ласоўская з’яўляецца аўтарам некалькіх вострасюжэтных раманаў у дэтэктыўным жанры, апошнія з якіх выпушчаны ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”. Свой літаратурны жанр яна вызначае проста: вострасюжэтны жаночы раман. Перажыўшы пэўныя эмоцыі, яе кнігі дапамагаюць пазбягаць засмучэння і руціны сваім чытачам.
Вяд.2. Напрыклад, яе раман “А ей и не снилось…” расказвае аб жанчыне Рыце, якой сняцца прарочыя сны, папярэджваючы аб будучых няшчасцях. А потым яна выпадкова знаходзіць у кнізе запіску, у якой дзяўчына Аня моліць аб дапамозе. Занепакоеная, Рыта вырашае паехаць па ўказаным адрасе і там даведаецца сумную навіну — Аня памерла. Яе родныя лічаць: яна страціла розум, таму што ўвесь час паўтарала, быццам падмянілі яе нованароджаную дачку.
Імкнучыся дакапацца да ісціны, Рыта сама апыняецца ў смяротнай небяспецы… І толькі сапраўднае каханне дапамагае ёй пераадолець выпрабаванні.
Вяд.1. А завяршае наш топ дуэт Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак, які ні ў якіх рэкамендацыях не мае патрэбы. Практычна ўсе хаця б чулі пра гэтых папулярных празаікаў, якія пішуць па-руску для дзяцей і юнацтва.
Вяд.2. Андрэй Жвалеўскі нарадзіўся 28 мая 1967 года ў г. Гродна. Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) на фізічны факультэт. Ва ўніверсітэце пазнаёміўся з будучым сааўтарам Яўгеніяй Пастарнак, разам гулялі ў студэнцкім тэатры і камандзе КВЗ. У 1991 годзе скончыў навучанне з чырвоным дыпломам. Пайшоў з фундаментальнай навукі ў 1993 годзе і пачаў займацца дызайнам каштоўных і абароненых папер.
Вяд.1. Яўгенія Пастарнак нарадзілася і жыве ў Мінску. У сваіх інтэрв’ю яна кажа, што пачала пісаць кнігі пад уплывам Андрэя Жвалеўскага. Калі Яўгенія вырашыла асвоіць камп`ютар, то выявіла, што з моманту напісання дыплома ўсё змянілася. Менавіта тады Жвалеўскі параіў ёй напісаць дапаможнік працы на камп`ютары для пачаткоўцаў. Так з’явілася і прынесла ёй вядомасць кніга «Камп`ютар для жанчын», у якой Пастарнак паспрабавала проста і даступна растлумачыць, што камп`ютар — гэта звычайны бытавы прыбор, прычым не складаней сокавыціскалкі і мікрахвалевай печы. Кніга вытрымала некалькі перавыданняў.
Вяд.2. Дуэт Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак пачаўся ў 2004 годзе з цыкла раманаў «М+Ж», у якіх адны і тыя ж падзеі расказваюцца ад асобы мужчыны і жанчыны. Гэта добрая і дасціпная гісторыя ўзаемаадносін паміж мужчынай і жанчынай. Аднойчы сустрэўшыся ў маскоўскім метро, яны ўжо не змаглі абыходзіцца адзін без аднаго. Але чаго вартыя іх узаемаадносіны, калі думаюць і ацэньваюць свет яны зусім па-рознаму?! Адны і тыя ж падзеі выглядаюць зусім па-рознаму ў пераказванні мужчыны — і пераказванні жанчыны. І ад судотыку гэтых меркаванняў з’яўляецца тое пацешнае, вясёлае, якое не дазваляе адкласці кнігу ўсю ноч.
Вяд.1. Гэтую серыю крытыкі назвалі “самым смешным і кранальным любоўным дуэтам апошніх гадоў”. Вядома ж, кіно не магло прайсці міма такога падарунка — і вось ужо ў 2009 годзе выйшаў фільм.
/трэйлер фільма “М+Ж”/
Вяд.2. Аднак сапраўдны поспех прыйшоў да пісьменнікаў, калі яны заняліся напісаннем кніг для дзяцей і падлеткаў. Усе гэтыя кнігі выклікаюць нязменную цікавасць у чытачоў і выдаўцоў, адзначаны шматлікімі прэміямі.
/ відэаролік “Жвалевский/Пастернак. Книги для старшей школы” (2016) (пісьменнікі пра сябе і пра кнігу “Москвест”) /
Вяд.1. Спадзяемся, вы зацікавіціся творамі вядомых сучасных пісьменнікаў Беларусі. У нас шмат таленавітых аўтараў, якія не саступаюць у геніяльнасці замежным. Адчыняйце свет беларускай літаратуры! Чытайце нашых аўтараў!
Вяд.2. А зараз айцец Дыянісій раскажа нам аб важнасці чытання кніг.
/ выступ айца Дыянісія /
Складальнік: намеснік дырэктара ДУК “Пружанская ЦБС” Аляксеева В.В.
Крыніцы.
- Андрей Валентинович Жвалевский. – Текст электронный // OZ : [сайт]. – URL : https://oz.by/people/more9023821.html?srsltid=AfmBOooGtVYYXim6D-Wuwc5yBSxdY5AeEmh2oH7yed-xN3URjnn2H59O.
- Беларусь, которую мы любим. – Текст электронный // Лабиринт : [сайт]. – URL : https://www.labirint.ru/now/literatura-belarusi/.
- Жвалевский Андрей Валентинович. – Текст электронный // Продетлит : [сайт]. – URL : https://prodetlit.ru/index.php/%D0%96%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B5%D0%B9_%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87.
- Известные писатели Беларуси: топ-5 самых популярных современных авторов. – Текст электронный // Адукар : [сайт]. – URL : https://adukar.com/by/news/abiturientu/izvestnye-pisateli-belarusi-top-5-samyh-populyarnyh-sovremennyh-avtorov.
- Как гомельская писательница Алла Грин поселила в нашем городе драконов. – Текст электронный // Гомельские ведомости : [сайт]. – URL : https://newsgomel.by/archive_news/society/kak-gomelskaya-pisatelnitsa-alla-grin-poselila-v-nashem-gorode-drakonov_187067.html.
- Людміла Рублеўская. – Тэкст электронны // LiveLib : [сайт]. – URL : https://www.livelib.ru/author/322600-lyudmila-rublevskaya.
- Людміла Рублеўская: узвышша думкі і пачуццяў. – Тэкст электронны // Государственное учреждение культуры «Молодечненская центральная районная библиотека имени Максима Богдановича» : [сайт]. – URL : https://molib.by/%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%BC%D1%96%D0%BB%D0%B0-%D1%80%D1%83%D0%B1%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D1%83%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%88%D1%88%D0%B0-%D0%B4%D1%83%D0%BC%D0%BA%D1%96-%D1%96-%D0%BF%D0%B0/.
- Мозыряне познакомились с белорусским писателем Оксаной Ласовской. — Текст электронный // МозырьNews : [сайт]. – URL : https://www.mazyr.by/2024/10/mozyryane-poznakomilis-s-belorusskim-pisatelem-oksanoj-lasovskoj/.
- Названы самые многообещающие белорусские писатели-современники. – Текст электронный // Витебский городской портал : [сайт]. – URL : https://gorodvitebsk.by/news/10-05-2024/nazvany_samye_mnogoobeschayuschie_belorusskie_pisateli-sovremenniki_oz_sostavil_reyting_samyh_mnogoobeschayuschih_pisateley-belorusov.
- Ольга Громыко. – Текст электронный // LoveRead : [сайт]. – URL : https://loveread.ec/biography-author.php?author=Olga-Gromyko.
- Пастернак Евгения Борисовна. – Текст электронный // Продетлит : [сайт]. – URL : https://prodetlit.ru/index.php/%D0%9F%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%95%D0%B2%D0%B3%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F_%D0%91%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0.
- Творчасць Людмілы Рублеўскай. – Тэкст электронны // ГУК «Централизованная библиотечная сеть Быховского района» : [сайт]. – URL : https://lib-bykhov.by/libsnetwork/structure.
- Топ-10 современных белорусских писателей. – Текст электронный // JustArrived : [сайт]. – URL : https://justarrived.by/ru/blog/top-10-contemporary-belarusian-writers/.
- Топ-5 самых популярных произведений для детей от современных белорусских авторов. – Текст электронный // Союзное государство : [сайт]. – URL : https://xn--c1anggbdpdf.xn--p1ai/reading_room/224591/.