Чытач Шарашэўскай гарпасялковай бібліятэкі Венска Ксенія ў 2024 годзе прыняла ўдзел у літаратурна-краязнаўчым конкурсе «Мой любы край — мая Берасцейшчына», аб’яўлены Брэсцкай абласной бібліятэкай і прымеркаваны да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Яе верш «Буслы» быў уключаны ў аднайменны зборнік. Бібліятэкары павіншавалі Ксенію з гэтай прыемнай падзеяй і ўручылі ёй дыплом удзельніка конкурсу, кнігу «Мой любы край — мая Берасцейшчына» і падарунак.
В.У. Фасевіч (загадчык філіяла “Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка”)